Йоге научат в Цэнтре внешкольнай работы

Здоровье Образование

“Нябесны лотас” і радасць жыцця
У раённым цэнтры пазашкольнай работы на пачатку 2010 года ўпершыню адкрыўся платны гурток для дарослых “Нябесны лотас”, кіраўніком якога з’яўляецца харэограф Дзмітрый Анатольевіч Карась.
“Заняткі ёгай — добрая магчымасць умацаваць сваё здароўе, наладзіць адзінства фізічнай і духоўнай энергіі чалавека, — падкрэслівае Дзмітрый Анатольевіч. –    Будзем спадзявацца, што “Нябесны лотас” знойдзе сваіх пры-хільнікаў”.
Што ж гэта за вучэнне – ёга? Ёга – гэта старажытная індыйская сістэма, якая  прыводзіць чалавека да адзінства сваёй фізічнай і духоўнай энергіі. Першым крокам да гэтага выступае вучэнне пад назвай “хатха-ёга”, чым, дарэчы, і займаюцца гурткоўцы “Нябеснага лотаса”. Хатха-ёга – гэта мастацтва хуткага адпачынку і расслабленага цела, бо толькі пасля раслаблення мускулаў прыходзіць супакой розуму. Таму хатха-ёга асабліва падыходзіць людзям, якія заняты разумовай дзейнасцю.
Практыка хатха-ёгі складаецца з выканання асан, статычных поз. Асаны дапамагаюць умацаваць і супакоіць нервы, зняць напружанне.
Хатха-ёга перш за ўсё развівае гнуткасць і падтрымлівае здароўе суставаў.  Унікальнай асаблівасцю ёгі з’яўляюцца практыкаванні, якія стымулююць гарманальныя залозы і робяць масаж унутраных органаў. Гэта прыдае аптымізму і радасці жыцця.
“Нябесны лотас” працуе з верасня. Шумілінскі цэнтр пазашкольнай работы чакае ўсіх, хто хоча мець цудоўны настрой і здароўе.
Вольга МАРОЗ, метадыст ЦПР.
Опубликовано в №70 от 10.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *