На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Пра беражлівасць і барацьбу з п’янствам
Планавую планёрку ў райвыканкаме правёў учора першы намеснік старшыні райвыканкама Родзіч В. В.
Год беражлівасці, аб’яўлены ў краіне, ды і само жыццё вылучаюць на першы план пытанні эканоміі і беражлівасці. Віктар Віктаравіч адзначыў, што гэта датычыць не толькі пытанняў энергазберажэння, але і іншых затрат. Літаральна кожная сфера павінна прадумаць, як зменшыць выдаткі і павялічыць уласныя даходы, распрацаваць неабходныя мерапрыемствы.
В. В. Родзіч спыніўся таксама на своечасовасці выплаты зарплаты, неабходнасці бесперабойнага гандлёвага абслугоўвання вяскоўцаў, расчысткі дарог, іншых пытаннях.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў адзначыў, што няпростыя задачы ў плане эканоміі і беражлівасці стаяць перад установамі адукацыі і аховы здароўя – рэструктурызацыя малакамплектных навучальных устаноў і скарачэнне ложкаў кругласутачнага прабывання.
Па надзённых пытаннях жыццезабеспячэння жыхароў раёна. Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў паведаміў, што ў Обаль-скім дзіцячым садзе парушаецца тэмпературны рэжым, далажыў, якія меры прымаюцца для таго, каб дзеткам было цёпла і ўтульна.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава адзначыла, што на гэтым тыдні ў сельсаветах завершацца рэйды па супрацьпажарным стане домаўладанняў, якія праводзяць работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і мясцовых сельвыканкамаў. Але такая работа павінна праводзіцца і ў райцэнтры, падкрэсліла яна, дзе каля тысячы прыватных дамоў. Гэтым павінна заняцца аглядавая камісія ЖКГ.
Пра аператыўную абстаноку ў раёне далажыў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў В. В. Мядзвецкі. Вадзім Вадзімавіч паведаміў, што да двух цяжкіх злачынстваў (гібелі на пажары і суіцыду) мінулы студзеньскі тыдзень дадаў яшчэ адно – смерць ад нажавых раненняў. 38-гадовага мужчыну, жыхара райцэнтра, смяротна параніла яго сужыцелька. Першапрычынай здарэння зноў жа стала спіртное. Таму не зніжаецца актуальнасць прафілактыкі п’янства, антыграмадскіх паводзінаў асобных нашых грама-дзян. І ў гэтай вялікай рабоце ёсць што рабіць літаральна кожнай арганізацыі і кожнаму жыхару раёна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *