Полетит ли летучий корабль? Закулисные секреты новогодней премьеры

Культура

Казка, пра якую доўга марылі

Прэм’ера спектакля-мюзікла «Лятучы карабель» адбудзецца ў Шумілінскім РЦК 25 снежня ў 12.30.

Рэдакцыі газеты «Герой працы» пашчасціла пабываць на генеральнай рэпетыцыі, таму дзелімся з нашымі чытачамі невялікімі закуліснымі сакрэтамі.

На сцэне ўжо размясціліся высокія дэкарацыі. Адказную місію за іх стварэнне ўзяў на сябе работнік цэнтра культуры Павел Кляменцьеў. Мастаком-пастаноўшчыкам выступіла Святлана Дземідзенка, мастаком-афарміцелем – Іна Зянькова, святлоафарміцелем – Юлія Кірычэнка. Галоўныя героі Забава (Дар’я Сцяпанава) і Іван (Андрэй Трафімаў) сыграюць адну з самых прыгожых і музычных сцэн на 5-метровай вышыні. Але гэта будзе яшчэ не самае захапляльнае віовішча. Бо, мяркуючы па назве спектакля, застаецца толькі здагадвацца, ці будзе хто-небудзь ці што-небудзь лётаць? Але гэта вы даведаецеся толькі на прэм’еры.

«Такога яшчэ наш любімы шумілінскі глядач дакладна не бачыў! Гэта будзе самая маштабная за ўвесь час пастаноўка, пра якую мы ўсе вельмі шмат гадоў марылі і, нарэшце, сёлета яе рэалізуем. У казцы задзейнічана больш за 25 чалавек», – падзялілася рэжысёр Таццяна Багданава. Акрамя асноўных акцёраў тэатра, дзеючымі асобамі спектакля выступілі Аляксей Пашкевіч з РАУС («Вадзянік»), Міхаіл Корзан з РАНС («Палкан»), Андрэй Сомаў з РУП «Белдарцэнтр» («Цар»). Таксама часткай навагодняй казкі сталі дзеці з танцавальных калектываў «Праект» і «Шарм».

Варта адзначыць, што вялікую ролю ва ўспрыманні агульнай карціны і дзеянняў, якія адбываюцца на сцэне, адыгрывае вонкавае аблічча герояў. Паўнавартасных вобразаў не атрымалася б без неверагодных касцюмаў, якія стварыла Таццяна Янчанка.

Вядома, усіх сакрэтаў па просьбе тэатра мы раскрываць не будзем, зусім хутка вы зможаце пабачыць усё на свае вочы. Тыя, хто не трапіць на прэм’еру, змогуць паглядзець казку 27 снежня ў 11.00. Забраніраваць білеты можна па тэлефонах: 5-86-10 і 5-02-09.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *