Предварительные итоги 2025 года и прогнозы на 2026 обсудили на заседании райисполкома

Власть Главное Общество

Дасягненні, перспектывы і новыя мэты

2025 год практычна завершаны, і самы час падводзіць вынікі работы, аналізаваць, чаго ўдалося дабіцца, а на што не хапіла рэсурсаў, жадання ці арганізаванасці, на што рабіць упор на наступны год.

Папярэднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2025 годзе, вынікі пяцігодкі і прагнозы на будучы год абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння райвыканкама 23 снежня на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам. Удзел у пасяджэнні прыняў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук.

Выкананне ўсіх чатырох мэтавых паказчыкаў і 9 заданняў, даведзеных аблвыканкамам раёну, – такія папярэднія вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2025 год, агучыў у дакладзе намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі Аляксей Саппо.

За 11 месяцаў сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна склалі 112,4% пры гадавым заданні 109,9%; тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал – 143,8% пры заданні на год 107,1%; тэмп росту наміналь най налічанай сярэднямесячнай заработнай платы – 117,9% пры заданні 110,8%. Паказчык зніжэння выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ, паслуг плануецца па выніках года «мінус» 1,7% пры заданні «мінус» 1,7%.

З прагнозных паказчыкаў, якія аказваюць уплыў на развіццё раёна, забяспечана выкананне тэмпу росту аб’ёму будаўніча-мантажных работ, тэмпу росту аб’ёму падрадных работ, уводу ў дзеянне агульнай плошчы дамоў, уводу ў дзеянне агульнай плошчы жылых дамоў з дзяржпадтрымкай, тэмпу росту экспарту тавараў. Вышэй адпаведнага перыяду 2024 года тэмп росту аб’ёмаў рознічнага тавараабароту, індэкс прамысловай вытворчасці.

Не забяспечана выкананне заданняў па тэмпах вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, па вытворчасці малака, па вытворчасці жывёлы і птушкі, па тэмпу росту экспарту паслуг, рэнтабельнасці продажаў, цякучасці кадраў.

Па выніках пяцігодкі ацэньваецца выкананне 6 паказчыкаў з 14: сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна – 197% (заданне – 152,3%), тэмпы росту сярэднямесячнай заработнай платы – 220,9% (заданне – 157,5%), тэмпы росту інвестыцый у асноўны капітал – 160,9% (заданне – 123,9%), тэмпы росту будаўніча-мантажных работ – 253,1% (заданне – 148,9%), увод у эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў 14936 кв. м (заданне – 13580 кв. м), рост экспарту паслуг – у 40,7 раза (заданне – у 10 разоў).

Дакладчык зрабіў грунтоўны аналіз па кожнай сферы эканамічнай дзейнасці, назваў поспехі і недапрацоўкі ў прамысловасці, вытворчасці сельгаспрадукцыі, інвестыцыйнай дзейнасці, жыллёвым будаўніцтве, рознічным гандлі, знешнеэканамічнай дзейнасці, прадпрымальніцтве, сітуацыі на рынку працы і інш.

Аляксей Саппо агучыў і мэтавыя паказчыкі, якія ўстаноўлены раёну на 2026 год: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 112,4%; інвестыцыі ў асноўны капітал – 100,7%.

З судакладам па выніках работы сельгаспрадпрыемстваў выступіў начальнік райсельгасхарчу Уладзімір Пушноў, былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў арганізацый, якія не забяспечылі выкананне пэўных заданняў (ОКЗ, СУП «Лаўжанскае»).

«Важна захаваць і прадоўжыць станоўчую дынаміку, якая дасягнута сёлета па многіх напрамках дзейнасці, – падсумаваў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. – Кожнаму трэба будзе прыкласці максімум намаганняў для выканання напружаных заданняў, якія неабходныя ў першую чаргу для эканамічнай незалежнасці краіны і росту ўзроўню жыцця насельніцтва».

Даклад аб выкананні раённага бюджэту за 11 месяцаў 2025 года і праект бюджэту на наступны год прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Юлія Сцяпанава.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *