Впервые по Шумилинскому району прокатился «Новогодний АвтоШок»

Новости Общество

Ад Шуміліна да Кардона: навагодняя магія на колах

Жыхары Шумілінскага раёна на гэтым тыдні адчулі «Навагодні АўтаШок»

Музычны картэж з 12 машын увечары 23 снежня адправіўся з Шуміліна па вёсках і аграгарадках раёна. Галоўнымі пасажырамі святочных аўтамабіляў былі Дзеды Марозы і Снягуркі, казачныя персанажы. З цэнтральнай плошчы шумілінцы ўсмешкамі і авацыямі праводзілі экіпажы ў шлях.

Аднымі з першых незвычайнае відовішча ўбачылі вучні і педагогі СШ № 2, якія радасна, з шарыкамі і беларускімі сцяжкамі, віталі «АўтаШок», а таксама работнікі Дома рамёстваў і жыхары мікрараёна «Брыкет».

Далей станоўчыя ўражанні дасталіся ўсім вадзіцелям, якія ехалі па трасе Віцебск-Полацк. Са сваім Дзедам Марозам і Снягуркай порцыю аўтамабільнага шоку атрымалі жыхары аграгарадка Мікіціха.

У навагоднім маршруце планавы прыпынак пад музыку зрабіў святочны картэж у Обалі. Жыхары пасёлка сабраліся разам у чаканні самай галоўнай пераднавагодняй магіі – запальвання агнёў на пухнатай сапраўднай прыгажуні-ёлцы. Гэтую важную місію здзейсніў пры дапамозе «чароўнага ключа» старшыня Обальскага сельвыканкама Сяргей Мураўёў. Сяргей Сцяпанавіч павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Калядамі.

Пасля дружнага і вясёлага карагода пасажыры занялі свае месцы ў машынах і адправіліся далей радаваць і весяліць народ. Потым «АўтаШок» сустракалі кардонцы. У прадчуванні аўтамабільнай казкі мясцовыя жыхары сабраліся каля сваёй неверагоднай ёлачкі, запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і ўздоўж дарогі радасна сустрэлі і праводзілі гасцей.

Прыемны шок здарыўся ў гэты марозны вечар і ў самога «АўтаШока» ад святочнага ўпрыгажэння і светлавога афармлення дамоў у вёсцы Мікалаева. Жыхары гэтага населенага пункта на 100% ужо былі гатовыя сустракаць не толькі аўтаэкіпажы, але і галоўнае свята – Новы год.

«АўтаШок» аб’яднаў людзей у святочным настроі, падарыў адчуванне радасці і чакання навагодняга цуду.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *