Зимние заботы животноводов “Сиротинского”

Сельское хозяйство Экономика

І прагулкі па снезе
На мінулым тыдні карэспандэнт раённай газеты разам з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцовым, намеснікам начальніка райветстанцыі А. А. Жыгуновым пабывалі на фермах КУСГП “Сіроцінскі”: цікавіліся зімоўкай і ўтрыманнем жывёлы, умовамі працы жывёлаводаў.
Ля фермы Слабада ўбачылі кароў, якія хадзілі па снезе ў загарадцы. Узніклі сумненні: можа, для жывёлы гэткія прагулкі па марозу шкодныя? “Ды не, –  развеялі сумненні А. А. Жыгуноў і  А. А. Кузняцоў. – Сёння ж ўсяго сем градусаў марозу.  А па тэхналогіі рэкамендуецца выганяць жывёлу на прагулку і пры пятнаццаці градусах марозу. Гадзіна-другая такіх прагулак толькі на карысць жывёле  – будзе менш хварэць. Часта на фермах сутыкаемся з іншай праблемай – кароў лянуюцца выганяць на прагулкі, такая жывёла аслабленая, часцей хварэе”.
Заходзім на ферму. З марознага паветра тут здаецца вельмі цёпла. Відаць, што рыхтаваліся да халадоў: вокны і дзверы абабіты плёнкай,  уваходныя вароты ўцеплены саломай. Загадчыца фермы С. Н. Осіпава расказала, што на паддашак цялятніка навазілі саломы – у памяшканні стала значна цяплей. Мясцовыя жывёлаводы не скардзіліся на ўмовы працы. Выказалі толькі незадавальненне раздзявалкай: на столі, абабітай сайдынгам, збіраецца кандэнсат, і ад гэткага  штучнага дажджу за ноч адзенне мокрае…
На ферме Мосарава такіх праблем няма. Увогуле жывёлаводы задаволены, што летась тут зрабілі  рэканструкцыю. Новае даільнае абсталяванне, халадзільнікі працуюць без збояў. На ферму закупілі душавую кабіну, якая будзе ўстаноўлена пасля рамонту пакоя адпачынку.  На ферме працуе кормараздатчык. На думку маладой загадчыцы В. У. Рошчынай, гэткае кармленне больш карыснае, чым раздача сенажу з конскіх калёсаў.
Больш праблем аказалася на ферме Сіроціна. Быццам і працуюць тут дзённыя вартаўнікі, якія вычышчаюць гной, але на ферме брудна. “Транспарцёр не паспявае, – тлумачыць загадчыца фермы С. Л. Духовіч. – У гэтым годзе на ферме будуць будаваць даільную залу, спадзяемся, што і транспарцёр паставяць новы”. Добра было б, каб на ферму нарэшце завезлі кастру ці апілкі, якія, па словах жывёлаводаў, тут вялікі дэфіцыт.
У кароўніку на ферме Сіроціна цёпла, а вось у цялятніку ў параўнанні з мінулым годам стала значна халадней. Даяркі назвалі прычыну: недапрацавалі будаўнікі.  Дах яны  летась тут памянялі, але  як след не ўцяплілі…
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *