Итоги благотворительной акции «От всей души» подвели в Шумилинском районе

Новости Общество

З клопатам і пашанай – да сталых

Рэспубліканская дабрачыннай акцыя «Ад усёй душы», якая доўжылася з 23 снежня да 14 студзеня, – адна з самых шчырых і міласэрных. Да яе далучыліся многія прадпрыемствы і арганізацыі раёна, людзі добрай душы.

Валанцёры срэбнага ўзросту, вучні, прадстаўнікі арганізацый Шуміліншчыны павіншавалі сталых жыхароў, у тым ліку і тых, што пражываюць ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання.

Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, сельвыканкамаў, ТЦСАН, раённага суда, пракуратуры, грамадскіх арганізацый, многіх прадпрыемстваў наведалі ветэранаў працы, доўгажыхароў, вязняў, адзінокіх пажылых грамадзян, уручылі падарункі. Асаблівая ўвага была ўдзелена тым, хто святкаваў дні нараджэння падчас акцыі. Па падліках намесніка дырэктара цэнтра Вікторыі Левіт, усяго з навагоднімі святамі і Ражаством павіншавалі больш за 600 чалавек.

Сімвалічна тое, што ў акцыі прыняла актыўны ўдзел і моладзь. Актывісты райкама ГА БРСМ не толькі павіншавалі людзей залатога ўзросту, але аказалі дапамогу ў ачыстцы прыдамавой тэрыторыі ад снегу. Да гэтай справы далучыліся і члены ваенна-патрыятычнага клуба «Юны гвардзеец» СШ № 1 г. п. Шуміліна разам з настаўнікамі і маладымі супрацоўнікамі РАУС. Усяго агульнымі намаганнямі быў расчышчаны снег 337 грамадзянам сталага ўзросту. У сувязі з моцнымі снегападамі ў ТЦСАН была арганізавана «гарачая лінія» для пажылых грамадзян і інвалідаў: выканана больш за 30 індывідуальных заявак аб дапамозе.

У рамках акцыі было арганізавана шмат мерапрыемстваў для людзей сталага ўзросту: у ТЦСАН: прайшло навагодняе свята «Пад ёлкай дома свайго», працавала майстэрня Дзеда Мароза па вырабе сувеніраў для віншавання сталых людзей, валанцёры СШ № 1 г. п. Шуміліна правялі майстар-клас «Свечка дабра». Работнікі цэнтра арганізавалі для сваіх падапечных экскурсію на ААТ «Віцебскія дываны», аўтобус для паездкі выдзеліла ПМК-70.

Супрацоўнікі Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея арганізавалі перасоўную выставу жывапісных работ «З любоўю для вас і клопатам пра вас», з якой пабывалі ў многіх населеных пунктах раёна. У рамках праекта «Рэтра-кінакафэ» праведзены сустрэчы з людзьмі залатога ўзросту, падрыхтаваны віншаванні ветэранам працы прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Народны калектыў літаратурна-музычнай студыі «Крыніца» раённай бібліятэкі правёў вечар адпачынку для сталых людзей. А работнікі бібліёбуса віншавалі на даму жыхароў аддаленых вёсак.

У раённым цэнтры культуры, а таксама ў Кардонскім, Амбросавіцкім, Мішкавіцкім клубах, Обальскім ГДК прайшлі «Блакітныя агеньчыкі», канцэрты-віншаванні, забаўляльныя праграмы.

Таццяна ДОНЮШ, дырэктар ТЦСАН:
– Клопат пра людзях старэйшага пакалення – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны. Акцыя прасякнута шчырасцю і павагай да людзей сталага ўзросту, якія абаранялі, будавалі нашу Беларусь і цяпер робяць усё магчымае для яе працвітання. Вялікі дзякуй усім, хто далучыўся да дабрачыннага марафона «Ад усёй душы» і падарыў хвіліны шчасця сталым людзям. На гэтым добрыя справы не заканчваюцца.
Акцыя стала пачаткам вялікай і добрай справы. Спадзяемся, што ў будучым да яе далучыцца яшчэ больш людзей, якія гатовы дарыць цяпло і клопат тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *