Спрашивали — отвечаем. Как составляется график работы передвижных ФАПов?

Вопрос-Ответ Здоровые города и посёлки Здоровье

Дзе і калі бывае мабільны ФАП

Жыхарка аграгарадка Кардон патэлефанавала ў рэдакцыю і заўважыла, што ў іх перасоўны ФАП бывае толькі раз у месяц.  Чаму так рэдка, бо ў некаторых населеных пунктах мабільны ФАП працуе кожны тыдзень?

За каментарыем мы звярнуліся ў Шумілінскую ЦРБ. Старшая медсястра Ала Баркова патлумачыла:

– Аграгарадок Кардон знаходзіцца ў зоне абслугоўвання Мікалаеўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, у якой ёсць поўны штат медработнікаў і легкавы аўтамабіль, на якім медыцынскія работнікі выязджаюць у населеныя пункты да пацыентаў. Таму перасоўны ФАП накіроўваецца туды толькі адзін раз у месяц, каб абслужыць аддаленыя вёскі. Гэта ж тычыцца Мішневіцкай, Светласельскай, Мікіціхінскай і Обальскай амбулаторый.

Калі на ФАПе ёсць пастаянны медработнік (гэта аграгарадкі Слабада, Крывое Сяло і вёска Язвіна), то перасоўны ФАП накіроўваецца раз на тыдзень, каб медработнікі маглі наведаць населеныя пункты ў зоне іх абслугоўвання.

Там, дзе на ФАПе няма пастаяннага работніка, графік работы мабільных ФАПаў складаецца так, што яны працуюць у зонах абслугоўвання гэтых ФАПаў два, а часам і тры разы на тыдзень.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *