Спрашивайте – отвечаем. На “прямой линии” “Беларусбанк”

Вопрос-Ответ Общество

Пра крэдыты, карткі і ўклады
17 лютага дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 225 філіяла № 200–Віцебскага абласнога ўпраўлення Аляксандр Васільевіч Паўлючэнка правёў “прамую лінію”. Паступіла шмат тэлефонных званкоў, найбольш актуальныя мы друкуем сёння на старонках газеты.
“Раскажыце аб умовах крэдыту, які выдаецца для пакупкі тавараў айчыннай вытворчасці, і дзе можна азнаёміцца з пералікам тавараў?”
– Беларусбанк выдае льготныя спажывецкія крэдыты згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 371 на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці тэрмінам да 3-х год з уплатай 10% гадавых за карыстанне крэдытам. Пералік тавараў даволі шырокі, у ім мэбля, халадзільнікі, тэлевізары, машыны пральныя і кухонныя, будматэрыялы, блокі аконныя і дзвярныя, адзенне, абутак, лесаматэрыялы і іншае. Азнаёміцца з пералікам можна ў любым аддзяленні банка і ў гандлёвых арганізацыях.
“Якія аперацыі можна праводзіць праз паслугу “М-банкінг” і як стаць яе карыстальнікам?”
– Паслуга “М-банкінг” як і “Інтэрнэт-банкінг” дапамагае хутка, зручна, бяспечна, а галоўнае камфортна кіраваць сваім карт-рахункам, не наведваючы ўстановы банка: рабіць камунальныя плацяжы, плацяжы за дамашні тэлефон і мабільную сувязь, паслугі ByFly, аховы, плацяжы па крэдытах, пераводзіць грошы з карт-рахунку на карт-рахунак, карыстацца сэрвісам “Аўтааплата” і інш. Для гэтага неабходна прыйсці з карткай і мабільным тэлефонам у інфакіёск банка, зарэгістраваць SMS-банкінг, а затым устанавіць у мабільны тэлефон дадатак “М-банкінг”.
“Ці можна ў вашым банку застрахаваць аўтамабіль?”
– У любым аддзяленні нашага банка можна аформіць дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Для гэтага неабходна наведаць аддзяленне, пры сабе мець дакумент, які сведчыць асобу, тэхпашпарт на транспартны сродак і раней выдадзенае страхавое пасведчанне (калі яно ёсць).
“У чым перавага атрымання пенсіі праз пластыкавую картку, і якім чынам гэта афармляецца?”
– Паслуга залічэння пенсіі на пластыкавую картку ў насельніцтва запатрабавана. Можна кругласутачна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі, эканоміць свой час, у любым рэгіёне краіны расплачвацца за тавары і паслугі ў мага-зінах, рабіць плацяжы ў інфакіёсках, здымаць наяўныя сродкі ў банкаматах. Для афармлення пластыкавай карткі неабходна звярнуцца ў ад-дзяленне банка з пашпартам і заключыць дагавор карт-рахунку.
“На які ўклад выгадна размясціць грошы ў беларускіх рублях?”
– Банк прапануе розныя ўклады. На сённяшні дзень самы запатрабаваны ў насельніцтва ўклад “Ваш выбар”. Адкрываецца ў беларускіх рублях, доларах, еўра, расійскіх рублях з тэрмінам захоў-вання да 3-х год. Працэнтная стаўка па ўкладу ў беларускіх рублях – да 17,5% гадавых, у замежнай валюце – да 7,5% гадавых. Па заканчэнні 3-х месяцаў з дня адкрыцця ўкладнога рахунку можна рабіць расходныя аперацыі ў любой суме без пераразліку даходу.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *