Урок мужества провели в Слободской базовой школе активисты общественных организаций «Пограничники Шумилино» и «Белорусский союз офицеров».

Образование

Урок Мужнасці для слабадскіх вучняў

У Слабадской БШ прайшоў незвычайны і важны ўрок – Урок мужнасці.

Да нас у госці прыйшлі людзі, чыё жыццё з’яўляецца сапраўдным прыкладам служэння Айчыне – старшыня раённай арганізацыі «Пагранічнікі Шуміліна» Аляксей Цімафееў, яго брат Уладзімір, які таксама служыў у пагранічных войсках, і актывіст раёнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Вадзім Півавараў.

Сустрэча пачалася з аповеду пра прафесію пагранічніка. Мы, дзеці 21 стагоддзя, часта бачым герояў у кіно, але рэдка задумваемся, што сапраўдныя героі жывуць побач з намі. Аляксей Цімафееў проста і зразумела растлумачыў, што такое абавязак, гонар і граніца. Ён заўважыў, што граніца – не проста лініяна карце, гэта пастаяннае выпрабаванне на пільнасць і вернасць. Кожны дзень, у любое надвор’е пагранічнікі ахоўваюць спакой нашай краіны.

У канцы ўрока ў нас была магчымасць задаць пытанні. Мы пыталіся пра самае цяжкае ў службе, пра тое, якія якасці патрэбны пагранічніку. Галоўны вывад, які мы зрабілі: мужнасць – гэта не адсутнасць страху, а ўменне пераадолець яго дзеля высокай мэты, гэта адказнасць, дысцыпліна і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу.

Урок мужнасці стаў для нас не проста мерапрыемствам, а сапраўднай сустрэчай з гісторыяй. Ён прымусіў задумацца пра такія рэчы, як вернасць слову і любоў да Радзімы. Мы зразумелі, што гэтыя словы напаўняюцца сэнсам, калі за імі стаяць канкрэтныя людзі, такія, як наш госць.

Хочацца сказаць вялікі дзякуй гасцям за шчырую размову, якая дапаможа нам расці не толькі адукаванымі, але і па-сапраўднаму моцнымі духам і патрыятычнымі людзьмі.

Аліна РАМАНЯТАВА, вучаніца 8 класа Слабадской БШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *