В РОВД подвели итоги районного конкурса рисунков «Милиция глазами детей»

Новости Общество

«МІЛІЦЫЯ  ВАЧЫМА  ДЗЯЦЕЙ». Падарункі і граматы – ад начальніка РАУС

На свяце, прысвечаным Дню міліцыі, былі агучаны вынікі раённага конкурсу малюнкаў «Міліцыя вачыма дзяцей» сярод устаноў  адукацыі раёна і ўзнагароджаны пераможцы.

Начальнік РАУС Леанід Навіцкі адзначыў, што конкурс напярэдадні Дня міліцыі праводзіцца трэці год, падзякаваў дзецям за актыўны ўдзел і выказаў надзею, што ў раёне падрастаюць будучыя супрацоўнікі міліцыі.

ТАК,  ПЕРАМОЖЦАМІ  СТАЛІ:

у намінацыі «Сапраўдны патрыёт» – Арцём Смірноў з Обальскай СШ;

у намінацыі «Міліцыя вачыма дзяцей» – Дар’я Вясна з Башнеўскай БШ, Багдана Красоціна з Кардонскай СШ, Карына Трошчанка з Обальскай СШ, Павел Савасцьянаў з СШ № 2 г. п. Шуміліна, Марыя Скорая, Аніта Рыжанкова і Ганна Бруева з СШ № 1 г. п. Шуміліна;

у намінацыі «Лепшая прафілактычная работа» – Ева Літоўка з Кардонскай СШ, Валерыя Яско з СШ № 1 г. п. Шуміліна.

Начальнік РАУС уручыў дзецям граматы і падарункі ад аддзела ўнутраных спраў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *