На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Студзень адлічвае апошнія дні
Падыходзіць да завяршэння першы месяц новага 2013 года. Яго вытворчыя і сацыяльныя вынікі будуць падведзены крыху пазней, зазначыў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, адкрываючы ўчора рабочую нараду, але ўжо сёння зразумела, што работу трэба фарсіраваць літаральна па ўсіх сферах.
Кіраўнік раёна даў распара-джэнне штомесяц праводзіць выязныя пасяджэнні райвыканкама з абавязковым наведваннем прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў, для якіх гэта будзе дадатковым стымулам, каб падцягнуць пытанні тэхналогіі, працоўнай дысцыпліны і добраўпарадкавання.
На намеснікаў старшыні райвыканкама ўскладзены абавязкі кантраляваць работу курыруемых прадпрыемстваў і арганізацый, прымаць усе неабходныя меры для выканання ўзятых на 2013 год паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, для таго, каб выканаць заданне па будаўніцтву жылля ў 6 тысяч квадратных метраў, сёння ўжо павінен быць закладзены фундамент новага кааператыўнага дома, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, а ў нас яшчэ не сфарміраваны кааператыў.
На нарадзе былі закрануты пытанні прыцягнення інвестыцый у раён і адкрыцця новых прадпрыемстваў, развіцця прыдарожнага сервісу, турбізнесу, выканання абласной праграмы “500”.
Па аператыўнай абстаноўцы ў раёне далажылі начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў.  За мінулы тыдзень, паведаміў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў, у раёне здзейснена 5 злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, тры з іх ужо раскрыты. Пажараў за мінулы тыдзень не адбылося.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №8 ад 29.01.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *