Заготовка кормов в «АгроБоровинке» развернулась полным ходом

Сельское хозяйство

Касавіца – у надзейных руках

Кіпіць работа на палетках ААТ «АграБаравінка» – аграрыі косяць, зграбаюць, падбіраюць, адвозяць, закладваюць першую сянажную траншэю. Кожны механізатар і кожная гадзіна – на вагу золата.

«Працую на трактары з новай дзевяцімятровай касілкай КПР-9 вытворчасці “Гомсельмаш”, – расказаў Віталь Сімакоў. – Прычапная тэхніка на вышыні. Адна секцыя спераду трактара, а дзве ззаду прычэплены. Такім чынам касьба атрымліваецца больш якаснай і хуткай, ды і агляд палеткаў лепшы. Можна сказаць, я навічок на касавіцы, працую з КПР-9 першы год, але работа падабаецца».

Корманарыхтоўка ў сельгаспрадпрыемстве ў надзейных руках – з касілкай яшчэ працуе Вячаслаў Дубінін, зграбае падвяленую траву ў валкі Віктар Вясна, за рулём кормаўборачнага камбайна – Сяргей Гоманаў, на адвозцы – Іван Шумскі, Сяргей Трошын, Яўген Ткачоў.

КАМЕНТАРЫЙ   КІРАЎНІКА   ГАСПАДАРКІ:

– Першым укосам «АграБаравінцы» трэба скасіць 1450 гектараў травы. Стаіць задача нарыхтаваць 8200 тон сенажу, 400 тон сена, 8500 тон сіласу, – расказаў дырэктар ААТ «АграБаравінка» Віктар Каўхута. – Ёсць кормаўборачны камбайн, дзве касілкі, граблі, задзейнічаны чатыры трактары на адвозцы. Але такіх сіл мала, каб закласці па тэхналогіі сянажную траншэю за тры дні з захаваннем карысных рэчываў і мікраэлементаў. Таму на падмогу прыехаў кормаатрад з Дубровенскага райаграсэрвісу: трактар з касілкай, тры МАЗы, кормаўборачны камбайн. Сёння (гаворка ішла 3 чэрвеня – аўт.) пачынаем закладваць каля жывёлагадоўчага комплексу першую сянажную траншэю на тры тысячы тон корму.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *