Донник стоит стеной: в КФХ «Родник заготавливают сенаж

Сельское хозяйство

Баркун сцяной стаіць

У СФГ «Раднік» зараз убіраюць на сянаж баркун. Травы выраслі на славу,  густыя, каля двух метраў у вышыню.

На мінулым тыдні мы пабывалі на палетках у Мішкавічах, дзе засеяна 40 гектараў баркуну. Зараз яго ўбіраюць на сянаж. «За дзень здрабняю каля 300 тон зялёнага корму, – расказаў Аляксандр Лапавухаў, які працуе за рулём кормаўборачнага камбайна. – На ўборцы баркуну працую сёмы год. Ён вырас на славу, у вышыню будзе каля двух метраў. Камбайну цяжкавата спраўляцца з такой густой сцяной баркуну, таму хуткасць на ўборцы мінімальная – 5-6 кіламетраў у гадзіну».

Механізатар Сяргей Лабейка, які адвозіць “зялёнку” да сянажнай траншэі, адзначыў, што такі ўраджай радуе – прычэп напаўняецца ўмомант. Хаця і поле блізка, адзін не паспявае адвозіць ад КВК, на адвозцы дапамагаюць Валерый Шэдзько на «Беларусу» і Уладзімір Аглушэвіч на МАЗе.

СЛОВА – ГАЛОЎНАМУ  АГРАНОМУ  СФГ  «РАДНІК» АНДРЭЮ  ГУШЧУ:

– Баркун – каштоўная бабовая расліна, багатая на бялок, вітаміны і мінералы. Ураджай сёлета добры – 230 цэнтнераў з гектара. У сянажную траншэю, якую закладваем каля Макаўя, кладзём корм слаямі: баркун чаргуем з разнатраўем (канюшынай, цімафееўкай, аўсяніцай чырвонай, аўсяніцай лугавой). Атрымліваецца каштоўны корм, ад якога цяляты набіраюць вагу, а каровы даюць больш малака. Заклалі сянажную траншэю на 1150 тон у Мішкавічах, на 1300 тон у Макаўі. Наступную траншэю будзем закладваць паміж Андрэевам і Мікалаевам.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *