Лепшы на пасяўной
Сяргей ГОМАНАЎ, трактарыст-машыніст ААТ «АграБаравінка» прызнаны лепшым у раёне па выніках вясенняй пасяўной кампаніі.
Падарункавы сертыфікат і прэмію ад Віцебскай ласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручыў в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Афанасьеў.
«Вясной засеяў 654 гектары кукурузы на ўчастку Башні і 300 гектараў на ўчастку Слабада, – расказаў Сяргей Гоманаў. – Унёс мінеральных угнаенняў пад яравыя культуры на 2259 гектарах палеткаў».
Зараз Сяргей Гоманаў скошвае і здрабняе на кормаўборачным камбайне за дзень да 300 тон травы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

