Готовность к уборке зерновых и севу озимых под урожай будущего года рассмотрели на заседании райисполкома

Главное Официально Сельское хозяйство

Жніво‑2026 і сяўба пад ураджай 2027 года

На апошнім пасяджэнні райвыканкама адным з ключавых і актуальных пытанняў была гатоўнасць да ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур пад ураджай наступнага года.

З даклада намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Рамана Прасветава:

Раёну даведзена заданне сабраць збожжа ў бункернай вазе – 29,4 тыс. т, насення рапсу ў бункернай вазе – 3,5 тыс. т, бульбы – 300 т.

Для забеспячэння кармамі неабходна мець не менш 29 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву, для чаго трэба нарыхтаваць 1,8 тыс. т сена, 42 тыс. т сенажу, 45,8 тыс. т сіласу.

Для забеспячэння дзяржаўных патрэб неабходна паставіць 900 тон збожжа і 500 тон насення рапсу.

Сёлета трэба ўбраць 8509 га зерневых і зернебабовых, 2440 га крыжакветных, 4989 га кукурузы, у тым ліку 1894 га на зерне, 15 га бульбы.

Для уборкі плануецца задзейнічаць 29 зернеўборачных камбайнаў. Патрэба ў кадрах на перыяд уборкі складае 178 чалавек, у тым ліку 29 камбайнераў.

Заданне па сяўбе азімых культур складае 10500 га, у тым ліку азімага рапсу – 2500 га, азімых зерневых – 8000 га.

Гатоўнасць камбайнаў і сушыльных комплексаў складае 67-68%. Ёсць дэфіцыт кадраў камбайнераў.

Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч падкрэсліў: “Без дапамогі шэфаў з гарадскіх арганізацый правесці важнейшую сельскагаспадарчую кампанію будзе немагчыма. На палях расце добры ўраджай. Таму прашу кіраўнікоў ужо зараз падабраць вопытных адказных механізатараў з ліку сваіх работнікаў і накіраваць іх для правядзення рамонту камбайнаў і работы на жніве”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *