#Труд_крут. Шумилинские подростки помогают коммунальной службе поддерживать порядок в райцентре

Молодёжь Общество

У адказе за парадак  і кветкі Шуміліна

Ва УП ЖКГ Шумілінскага раёна другі тыдзень працуюць падлеткі – чацвёра хлопцаў і дзве дзяўчыны. Вучні восьмых і дзявятых класаў дапамагаюць камунальнай службе добраўпарадкоўваць тэрыторыі гарадскога пасёлка.

Майстар участка па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы прадпрыемства Вераніка Бутырына адзначыла, што летам ім свабодныя рукі асабліва патрэбны: «І клумбы прапалоць, і кветкі паліць, і парадак навесці».

Дзяўчаты прыводзяць у парадак кветнікі. Ачышчаны ад пустазелля клумбы па вуліцах Сіпко, Ленінскай, Кароткіна, у цэнтральным парку. Ганна Сіўцова падзялілася ўражаннямі: «Працаваць няцяжка. Першы тыдзень быў халаднаваты, працавалася лёгка. Вось на гэтым спякотна, але мы спраўляемся».

Хлопцы маюць больш разнастайны фронт работы. Падчас нашай сустрэчы яны чысцілі тратуарныя дарожкі ў цэнтральным парку, спраўна ўпраўляючыся з лапатамі і мяцёлкамі. Генадзь Дзяружын усміхаецца: «Весела ў камандзе працаваць, а спякота – не страшна». Сяргей Шаціла дадае, што самае цікавае было паліваць кветкі: «Гэта сур’ёзная праца, і мы рады, што можам быць карыснымі».

Падлеткі прызналіся, што акрамя першага заробку, яны атрымліваюць каштоўны вопыт калектыўнай працы і задавальненне ад таго, што робяць родны горад больш прыгожым.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *