
21 лістапада ў 00.08 у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра пажар гаспадарчай пабудовы ў Шуміліне па вуліцы Камунальнай.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне пабудовы. У выніку пажару агнём у гаспадарчай пабудове пашкоджаны сцены, столевае перакрыцце, дах і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём нявызначанай асобы.
МНС нагадвае: асноўнай прычынай пажараў і гібелі ад іх з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні! Каб пазбегнуць трагедыі, выконвайце элементарныя правілы пажарнай бяспекі. Ні ў якім разе не курыце ў ложку, паблізу лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцей. Устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік – у выпадку пажару гэта дапаможа захаваць жыццё вам і блізкім.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.
