На дзень прысягі да Кірыла Карбоўскага прыехала маці

Новости Общество Семья

«Ганаруся, што мой сын – салдат»

У суботу 20 лістапада амаль 7000 навабранцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымалі Ваенную прысягу

Кірыл Карбоўскі з аграгарадка Мікіціха праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў Мінскай ваеннай камендатуры. На ўрачысты дзень прысягі да салдата ездзіла маці Юлія Карбоўская.
– З 25 кастрычніка Кірыл служыць у арміі. Канечне, на пачатку хвалявалася за яго, перажывала. Ён кожны вечар тэлефанаваў і казаў, што ў яго ўсё добра. У суботу я з яго цёцяй Янай і дзяўчынай Лізаветай паехалі ў Мінск. Прысягу, якая праходзіла на тэрыторыі часці, прымала амаль сто маладых салдат. Убачыўшы Кірыла, адразу злавіла сябе на думцы, што сын за нейкі месяц пасталеў і памужнеў. Словы прысягі «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь Кірыл Карбоўскі, урачыста клянуся …» успрымаліся вельмі ўзнёсла. Слёзы наварочваліся самі сабой, але гэта былі слёзы радасці і гонару за сына: мой сын – салдат, абаронца Айчыны, – падзялілася ўражаннямі Юлія Карбоўская.
Пасля прысягі маладыя салдаты атрымалі першае звальненне. Кірыл Карбоўскі са сваякамі пагуляў па Мінску, разам сядзелі ў кавярні і проста размаўлялі. Адзначым, што тэрміновую вайсковую службу Кірыл будзе праходзіць у роце ганаровай варты.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *