Шумілінская моладзь прыняла эстафету цяпла
Актывісты БРСМ у кожным кутку нашай краіны ў рамках эстафеты цяпла прыходзяць на дапамогу пажылым людзям і людзям з абмежаванымі магчымасцямі, ветэранам і іншым уразлівым групам насельніцтва.
Падтрымалі эстафету цяпла і ў Шумілінскім раёне. Валанцёры «Добрага сэрца» пярвічнай арганізацыі БРСМ Шумілінскай СШ №2 дапамаглі адзінокай пенсіянерцы з вёскі Баёўка ў нарыхтоўцы дроў на зіму.
А валанцёры пярвічкі БРСМ Шумілінскай СШ №1 Віктар Чарвякоў, Аляксей Масько і Яўген Данчанка на чале з галоўным спецыялістам райкама БРСМ Лізаветай Юшчанка расчысцілі ад снегу падворак адзінока пражываючага жыхара Шуміліна з абмежаванымі магчымасцямі.
Акцыя працягваецца. Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы, у каго проста ДОБРАЕ СЭРЦА.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.