Профсоюзный юрист отвечает на вопросы: работа по совместительству и прохождение диспансеризации

Вопрос-Ответ Общество

У  колькіх наймальнікаў можна працаваць?

У рэдакцыі газеты «Герой працы» прайшлі прафсаюзны прыём і «прамая лінія». Іх праводзілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з прававым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Кацярынай Мігут і пракурорам раёна Іванам Волчыкам.

Жыхарку райцэнтра цікавіла пытанне работы па сумяшчальнасці. У прыватнасці, калі ў работніка па асноўным месцы работы цэлая стаўка, то па сумяшчальнасці ў двух другіх наймальнікаў колькі можа быць аформлена ставак? Кацярына Мігут патлумачыла, што пры прыёме на работу ў неасноўных наймальнікаў для работніка ёсць абмежаванні. У прыватнасці, згодна з ч. 1 арт. 345 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь працягласць рабочага часу, якая ўстанаўліваецца наймальнікам для працуючых па сумяшчальнасці, не можа перавышаць паловы стандартнай працягласці рабочага часу, устаноўленай арт. 111-114 Працоўнага кодэкса. Разам з тым ч. 2 арт. 345 кодэкса прадугледжана, што работнік, які знаходзіцца ў водпуску без захавання заробку або з частковым яго захаваннем (прадастаўляемых па ініцыятыве наймальніка), а таксама работнікі, якія знаходзяцца ў працоўных водпусках па месцы асноўнай работы, могуць працаваць па сумяшчальнасці поўны рабочы дзень (змену). Усё сумяшчальніцтва (у колькіх наймальнікаў не працаваў бы чалавек) не можа перавышаць 0,5 стаўкі. Гэта значыць, калі вы працуеце ў аднаго наймальніка, гэта можа быць палова стаўкі, а калі ў двух, то гэта ўжо будзе па 0,25 стаўкі ў кожнага з іх.

Кацярына Генадзьеўна правяла для прафсаюзнага актыву арганізацый і прадпрыемстваў раёна прававую асвету на тэму «Змяненні ў Працоўным кодэксе ў 2024 годзе».
У сувязі з гэтым у старшынь прафсаюзных арганізацый раёна ўзнікла пытанне: які будзе з наступнага года парадак праходжання дыспансерызацыі?
Кацярына Мігут патлумачыла: для гэтай мэты прадугледжаны гарантыі. У прыватнасці, вызваленне ад работы на адзін дзень адзін раз у тры гады. Людзі, якія дасягнулі 40-га-довага ўзросту, з наступнага года будуць вызваляцца ад рабо-ты для праходжання дыспансерызацыі адзін дзень на год, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу пяці гадоў да дасягнення такога ўзросту – на два дні адзін раз на год. Ва ўсіх выпадках сярэдні заробак па месцы работы захоўваецца.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *