Общая память про подвиг советских воинов Великой Отечественной войны помогает сотрудничеству Шумилинского и Рыбинского районов

100 лет Шумилинскому району 80 лет освобождения Беларуси Новости Общество

БЕЛАРУСЬ-РАСІЯ: РЭГІЯНАЛЬНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА. Наш агульны подзвіг

Днямі адбыўся сяброўскі візіт прадстаўнікоў з горада Рыбінска Яраслаўскай вобласці Расіі на Шуміліншчыну. Сустрэча дае магчымасць закласці аснову для перспектыўнага супрацоўніцтва Шумілінскага і Рыбінскага раёнаў.

Грамадскі актывіст з Рыбінска Валерый Кузняцоў бываў на шумілінскай зямлі не адзін раз. Упершыню ён прыехаў у наш раён на брацкія могілкі ў вёску Дворышча Сіроцінскага сельсавета, дзе пахаваны яго дзед, баец 234-й Яраслаўскай Камуністычнай стралковай дывізіі. Так нарадзілася супрацоўніцтва Сіроцінскага сельсавета і Слабадской школы, у якой маецца музей, прысвечаны ў тым ліку і воінам дывізіі, якая вызваляла наш раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля была перапіска, відэамост з вучнямі адной з рыбінскіх школ.

У Валерыя Кузняцова нарадзілася думка перавесці супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень. Напярэдадні сёлетняга візіту на Шуміліншчыну ён зацікавіў адміністрацыю Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці. У Шуміліна разам з Валерыем Кузняцовым прыехаў старшыня Муніцыпальнага Савета Рыбінскага муніцыпальнага раёна Аляксандр Малышаў. Госці сустрэліся са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам. У суправаджэнні старшыні Сіроцінскага сельвыканкама Аксаны Шынкевіч наведалі брацкія могілкі ў Дворышчы, Слабадскую базавую школу і сярэднюю школу № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка г. п. Шуміліна.

Пазнаёміліся з установамі адукацыі, сустрэліся з вучнямі школ. У СШ № 1 госці сустрэліся з актывістамі і кіраўніком ваенна-патрыятычнага клуба “Юны гвардзеец” Сяргеем Сахончыкам. У рамках ваенна-патрыятычнай акцыі “Жменя памяці” госці перадалі кіраўніку клуба мяшэчак з зямлёй з радзімы двойчы Героя Савецкага Саюза генерала арміі П. І. Батава, удзельніка вызвалення Беларусі, і копію Сцяга Перамогі для школьнага музея(на здымку).

У Шумілінскай СДЮШАР адбылася таварыская гульня па валейболе з удзелам расійскіх гасцей.

Николай Будневич, Валерий Кузнецов и Алескандр Малышев.

Як адзначыў Аляксандр Малышаў, паездка ў Беларусь яго цікавіла з розных бакоў. Як кіраўнік муніцыпальнага прадстаўнічага органа ўлады, ён хацеў пазнаёміцца з работай адпаведных структур у нашай краіне. “Таксама нам хацелася б арганізаваць супрацоўніцтва паміж раёнамі ў сферах адукацыі, культуры, спорту, грамадскіх арганізацый. Вельмі важна наладзіць сувязі паміж прадстаўнікамі маладога пакалення, у аснову якіх можа легчы агульная памяць пра подзвіг воінаў Вялікай Айчыннай вайны і пошукавая работа. Папярэдні вопыт па ўстанаўленні імёнаў байцоў 234-й Яраслаўскай дывізіі, франтавых падзей з іх удзелам паказвае плённыя вынікі такой работы і яе важнасць для моладзі”, – сказаў Аляксандр Малышаў.

Словы свайго калегі пацвердзіў і кіраўнік дэпутацкага корпусу Шуміліншчыны Мікалай Будневіч: “Упэўнены, што рознабаковае супрацоўніцтва з Рыбінскім раёнам паспрыяе ўзмацненню сувязяў паміж нашымі брацкімі народамі і краінамі. Наладжванне міжрэгіянальных сувязяў асабліва важнае напярэдадні XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета пройдзе на Віцебшчыне.
Спадзяюся, што добрыя намеры будуць пераведзены ў практычную плоскасць, што паспрыяе далейшаму развіццю эканомікі і сацыяльнай сферы абодвух раёнаў”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *