Первенство области по футболу. «Шумилино» стартовала с победы

Новости Спорт, туризм

ФУТБОЛ. ПЕРШЫНСТВО ВОБЛАСЦІ. «Шуміліна» стартавала з перамогі

У суботу, 4 мая, прайшоў першы тур у групе «Цэнтр» першынства Віцебскай вобласці па футболе (рэгіянальнага этапа чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд другой лігі). «Шуміліна» на выездзе абыграла з лікам 4:6 каманду «Бешанковічы».

Каманды без разведкі пачалі гульню. Атакі ішлі то на адны вароты, то на другія. Адразу адчувалася, што гульня будзе багатай на галы. Бешанковіцкія футбалісты маглі адкрыць лік, але на апошнім рубяжы ўпэўнена дзейнічаў наш галкіпер Павел Барысаў. Шумілінцы таксама не сядзелі ў абароне: першы гол у сезоне забіў Яўген Калеснікаў, праз некаторы час Вадзім Пінягін падвоіў лік. Далей бешанковіцкія футбалісты скарачаюць розніцу мячоў і вызначаюцца аўтаголам. Першы тайм закончыўся з лікам 1:3 на карысць гасцей.

Другі тайм выдаўся яшчэ больш цікавым. «Бешанковічы» ішлі наперад – трэба было адыгрывацца. «Шуміліна» адказвала вострымі атакамі. Сапраўдныя футбольныя арэлі. Як адзначыў адзін з трэнераў шумілінскай каманды Юрый Валяўка, нашы хлопцы паказалі ўпэўненую гульню і атрымалі заслужаную перамогу з лікам 4:6.

Другія матчы ў групе завяршыліся так: «Глыбокае» – «Чашнікі» – 2:1; «Докшыцы» – «Ушачы» – 6:1; «Міёры-2» – «Лепель» – 7:2.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *