В районной военно-патриотической игре «Зарница» победила команда «Виктория» из Никитихинской СШ

80 лет освобождения Беларуси Молодёжь Образование

«Вікторыя» – значыць перамога

У пятніцу, 3 мая, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За перамогу змагаліся чатыры каманды з сярэдніх школ раёна.

– «Зарніца» – гэта традыцыі, правераныя часам. Мы ўсе гулялі ў гэтую гульню, яна была і застаецца адной з самых любімых у падлеткаў, – адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскіх раёнаў Андрэй Собін. – Упэўнены, што гульня пройдзе цікава і захапляльна, асаблівую карыць яна прынясе хлопцам, якія праз некалькі год стануць абаронцамі Айчыны.

На агульны вынік у аглядзе-конкурсе строю і песні, які ацэньваў Андрэй Собін, уплывалі і добрая падрыхтоўка, і дакладныя каманды, і ўпэўненае і сінхроннае выкананне загадаў камандзіра. Першае месца аддадзена камандзе Міхіціхінскай СШ.

Адзін з галоўных этапаў «Зарніцы» – паласа перашкод, дзе трэба не толькі прадэманстраваць добрую фізічную падрыхтоўку, але яшчэ згуртаванасць і камандную работу. Лепш і хутчэй з задан-нямі справілася каманда Обальскай СШ.

Як заўсёды, арыгінальна падышлі школы да конкурсу баявых лісткоў. Адны зрабілі стаўку на інфармацыйнасць, другія – на фотаілюстрацыю, трэція – на гумар. Журы, якое ўзначальваў намеснік камандзіра 276-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Сяргей Літвінаў, першае месца аддала камандзе СШ № 1. Каманда гэтай школы перамагла і ў квізе «Старонкі гісторыі», які ўключаў пытанні, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, дзяржаўнай і піянерскай сімволікай. У стральбе з пнеўматычнай зброі самай трапнай стала каманда Обальскай СШ. У конкурсе візітак перамагла Мікіціхінская СШ.

Па выніках усіх конкурсаў пераможцай раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» стала каманда «Вікторыя» Мікіціхінскай СШ (камандзір Алеся Васілеўская), другое месца ў «Новага пакалення» Обальскай СШ (Вікторыя Ляўшова), трэцяе – у «Белазора» Шумілінскай СШ № 2 (Ульяна Таргашына).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *