Молодёжь — за урожай! Из династии комбайнёров

Молодёжь Сельское хозяйство

З дынастыі камбайнераў

 Падчас уборачнай на палетках раёна працуюць не толькі вопытныя механізатары, але і маладыя. Як, напрыклад, Кірыл Калдуноў з СУП «Лаўжанскае».

З Кірылам мы знаёмыя даўно. Помніцца той час, калі ён працаваў у ААТ «АграБаравінка» і папрасіўся ад сельгаспрадпрыемства вывучыцца на трактарыста-машыніста. Вельмі ўжо даспадобы была работа на тэхніцы, бацька Сяргей Мікалаевіч вучыў сына са школьных гадоў разбірацца ў механізатарскіх азах. З бацькам хлопец некалькі гадоў рупіўся на адным камбайне.

Зараз Кірыл сам каго хочаш навучыць. Працуе на КЗСе самастойна, без памочніка. Спраўляецца. Кажа, што перад уборачнай галоўнае добра падрыхтаваць тэхніку. Вядома, сёлета жніво складанае, дажджы не радавалі. Але ў апошнія дні жніўня, калі выдалася летняя спёка, механізатары працуюць да цёмнага. «Прыемна бачыць вынікі сваёй працы – змалочаныя палеткі, – шчыра кажа Кірыл. – Прыемна бачыць, як сыплецца ў бункер зерне і адчуваць, што ты маеш адносіны не толькі да раённага хлебнага караваю, але і ўсёй краіны».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *