Состоялся районный этап областного конкурса «Песни юности наших отцов»

Культура Молодёжь Новости

Спяваем песні юнацтва нашых бацькоў

Раённы этап абласнога конкурсу «Песні юнацтва нашых бацькоў» прайшоў у ў суботу, 3 лютага, у Шумілінскім РЦК.

Дзесяць чалавек прэтэндавалі на званне лепшага выканаўцы патрыятычнай песні. «Гэты конкурс найперш прысвечаны памяці тых, хто змагаўся за сваю Радзіму на палях Вялікай Айчыннай вайны, хто прынёс нам перамогу, – вітала ўдзельнікаў конкурсу намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – А сёлета ён прымеркаваны і яшчэ да адной знамянальнай даты – 80-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Па ўмовах агляду-конкурсу ўсе ўдзель-нікі падрыхтавалі дзве песні з рэпертуару 1975-2005-х гадоў: адна – патрыятычнай накіраванасці, другая – савецкі, беларускі, замежны хіт. На працягу ўсяго конкурсу ў зале гучалі вядомыя кампазіцыі, і гледачы, не стрымліваючы эмоцый, гучна падпявалі артыстам і апладзіравалі. Госці і журы конкурсу пачулі ўсім вядомыя кампазіцыі “Надежда”, “Отчий дом”, “Родина”, “Белая Русь”, “Тучи в голубом”, “Этот мир” і многія іншыя.

Было вельмі складана вызначыць лепшага, бо ўсе выступленні яркія, запамінальныя і кранальныя, усе ўдзельнікі трымаліся ўпэўнена і дэманстравалі цудоўныя вакальныя даныя.

У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом ІІІ ступені атрымала Таццяна Пясецкая (Амбросавіцкі СК), на другім месцы аказаліся Надзея Лявонава (Мішневіцкі СК) і Аліна Вяеўнік (Обальская ДШМ). Пераможцамі сталі Багдан Ушал (Шумілінскі РЦК) і Ган-на Гайлова (Шумілінская ДШМ).

Таксама ў розных намінацыях былі адзначаны Віялета Чыркун (Обальскі СДК, «Адкрыццё конкурсу»), Ірына Шлыкава (Лескавіцкі СК, «Прыз сімпатый гледачоў»), Таццяна Ашарчук (Ляжнёўскі сельскі клуб-цэнтр духоўнага выхавання, «За вернасць песні»), Андрэй Чарноў (Шумілінская ДШМ, «Лепшае выкананне патрыятычнай песні»), Андрэй Трафімаў (Шумілінскі РЦК, «Лепшае выкананне шлягера»).

Усе ўдзельнікі песеннага конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі. Пераможцы будуць прадстаўляць Шуміліншчыну на абласным этапе конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які пройдзе 8 лютага ў Верхнядзвінску.

Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *