Работники кульутры Шумилинщины подвели итоги за 2023 год, определили задачи на текущий

Культура Новости

Забяспечыць высокі ўзровень мерапрыемстваў

19 сакавіка работнікі культуры Шуміліншчыны падвялі вынікі работы за 2023 год, вызначылі задачы на бягучы год. У нарадзе браў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.

“У сферы культуры Шуміліншчыны працуюць 199 чалавек. Сетка ўстаноў культу-ры аб’ядноўвае 15 устаноў клубнага тыпу, 14 бібліятэк, 2 школы мастацтваў, раённы Дом рамёстваў, Шумілінскі гісторыка-кра-язнаўчы музей з Обальскім філіялам. Пры ўстановах культуры працуюць 14 калек-тываў са званнем “народны” і 7 – “узорны”.

За год было праведзена 3980 мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 137 тысяч чалавек, – падкрэсліла ў дакладзе загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова. – Дзейнасць галіны была накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, дасягненне паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 гады”.

У мінулым годзе выдаткі бюджэту на культуру склалі 3,8 мільёна рублёў (у 2022-3,5 млн.). За год установамі культуры аказана платных паслуг на суму 68,7 тысячы рублёў пры плане 66,9 тысячы.

Кіраўнік раённай сферы культуры адзначыла, што раённы цэнтр культуры і яго філіялы правялі 3770 мерапрыемстваў. У клубных установах была арганізавана работа 109 фарміраванняў, у якіх удзельнічалі 1292 чалавекі, у тым ліку 72 дзіцячыя калек-тывы з 805 удзельнікамі.

Установы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ў мінулым годзе абслужылі 10202 карыстальнікі, у тым ліку 3456 дзяцей, было выдадзена 178 659 экзэмпляраў кніг, часопісаў і газет. Сярод выдадзенай літаратуры 104 тысячы (58,6%) – мастацкія творы, 11 тысяч экзэмпляраў (6,2%) – выданні на беларускай мове. Гадавы паказчык колькасці наведванняў бібліятэк на 1000 насельніцтва склаў 6579 пры плане 6129.

Гісторыка-краязнаўчы музей за год наведалі 4902 чалавекі, было праведзена 66 выстаў, 196 экскурсій, 94 культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Музейны фонд папоўніўся на 130 адзінак і склаў 12 735 музейных прадметаў.

На базе раённага Дома рамёстваў працуе 14 аматарскіх калектываў (з іх 11 – дз-цячыя), у якіх налічваецца 165 удзельнікаў. За год правялі 210 мерапрыемстваў.

В Шумілінскай ДШМ працуюць 35 на-стаўнікаў, навучаецца 336 вучняў, з іх 52 – у трох сельскіх філіялах. Установа правяла за год 35 мерапрыемстваў. Калектывы школы з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестываляў і конкурсаў, у 45 сталі лаўрэатамі розных ступеняў.

У Обальскай ДШМ працуюць 9 на-стаўнікаў, займаюцца 100 вучняў, з іх 13 –у Кардонскім філіяле. Калектывы і вучні школы ўдзельнічалі ў 14 конкурсах рознага ўзроўню, 10 чалавек сталі лаўрэатамі роз-ных ступеняў.

Сярод задач на 2024 год – забеспячэнне высокага ўзроўню мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі і 100-годдзя Шумілінскага раёна, рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2021-2025 год, вырашэнне кадравых пытанняў.

На нарадзе выступілі загадчык Обальскага філіяла музея Юрый Хаданёнак, хармайстар народнага вакальнага ансамбля “Гарэзнікі” Обальскай ДШМ Жанна Алімава, бібліятэкар ЦБС Дар’я Камісарава.

Адбылося ўзнагароджанне лепшых ра-ботнікаў галіны. Мікалай Будневіч уручыў Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў метадысту па лазапляценні Шумілінскага раённага Дома рамёстваў Наталлі Пятровай – за шматгадовую добрасумлен-ную працу, захаванне нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны, асабісты ўклад у развіццё народнай творчасці і актыўны ўдзел у культурным жыцці грамадства. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена метадысту па ганчарстве Аляксандру Любімаву – за захаванне і аўтарскае развіццё ганчарнага рамяства, папулярызацыю нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, высокія творчыя дасягненні, актыўны ўдзел у мерапрыемствах і міжнароднае супрацоўніцтва.

Ганаровыя граматы і Падзякі сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова ўручыла шэрагу работнікаў устаноў сферы.

Для ўдзельнікаў нарады была падрыхтавана невялікая канцэртная праграма.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *