Животноводство: технологии выпаса — ключ к успешному производству молока

Сельское хозяйство

Франтальны метад – эфектыўны

Буйная рагатая жывёла сельгаспрадпрыемстваў раёна знаходзіцца на летне-пашавым утрыманні. Зараз самы час, калі гаспадаркі раёна могуць атрымаць большую колькасць малака. Для гэтага трэба захоўваць шэраг тэхналогій па кармленні і даенні. Выкананне тэхналогій залежыць і ад пастухоў, у прыватнасці, наколькі яны старанна прымяняюць франтальны метад пасьбы.

Перадавая ферма ў гэтым накірунку – Латкова, што ў СУП «Лаўжанскае», расказаў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзімір Пушноў. І журналісты раённай газеты накіраваліся ва ўрочышча «Газаправод», дзе пасвіўся статак. «Выпасаю 226 галоў кароў, – расказаў Міхаіл Кавалёў (на здымку). – Прымяняю франтальны метад пасьбы, пры якім улічваецца шырыня загону. Зараз, напрыклад, адмераў для кароў участак 210 метраў у даўжыню і 11 у шырыню. Калі трава на гэтым участку будзе з’едзена, перавядзём кароў на другую плошчу. На гэтым полі трава не вельмі густая, таму раблю па 9-10 загонаў за суткі, на больш ураджайных палетках – па 8 загонаў».

Так робіць не толькі Міхаіл Кавалёў, але і яго калегі – Дзмітрый Жыгуноў, Уладзімір Андрэеў, Аляксей Жыгуноў. Яны разумеюць, што ад іх старання падчас пасьбы залежаць і надоі. Дарэчы, валавы надой на ферме Латкова з пачатку года склаў 150559 кіла-грамаў (на 3085 кг больш, чым летась).

КАМПЕТЭНТНЫ КАМЕНТАРЫЙ

Марына ПАНКРАЦЕНКА, начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райсельгасхарчу:

– Франтальны метад пасьбы правераны, выпрабаваны часам і эфектыўны. Яго рэкамендавана прымяняць для выпасу ўсіх 26 статкаў кароў, што зараз знаходзяцца на пашы. Падчас апошняга аб’езду фермаў не было заўваг па выпасе на ферме Непароты ААТ «Прыазёрны мір». На жаль, на палетках многіх гаспадарак не вытрымліваецца патрэбная колькасць сутачных загонаў – не менш за восем. А калі іх чатыры – гэта непарадак. Таму кіраўнікам сель-гаспрадпрыемстваў раёна сказана пракантраляваць, каб на пашы вытрымлівалася тэхналогія франтальнай пасьбы, бо кожная гаспадарка зацікаўлена ў грошах, якія можна атрымаць ад здадзенага малака.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *