Месячник по безопасности труда. На профсоюзном контроле — уборочная

Сельское хозяйство

Без аптэчкі і спецадзення? – Непарадак

З 15 ліпеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца месячнік па забеспячэнні бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі зерневых культур.

На мінулым тыдні мабільная група працавала ў складзе спецыяліста райсельгасхарчу Ягора Зіміна, старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлі Хамаганавай. Да ўдзельнікаў рэйду далучыўся галоўны дзяржінспектар аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства аб працы і аб ахове працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Аляксей Мацюшкоў.

У ААТ «Прыазёрны мір» праверылі наяўнасць вогнетушыцеляў, укамплектаванасць аптэчак. Вынікам рэйдавая група была задаволена. Была дадзена рэкамендацыя ўкамплектаваць некаторыя трактары супрацьадкатнымі ўпорамі – без іх не абысціся пры рамонце тэхнікі.

«У нас адна задача – захаваць здароўе і жыццё людзей. А для гэтага павінна быць забяспечана бяспека ўдзельнікаў уборачнай кампаніі, каб не дапусціць выпадкаў вытворчага траўматызму, – заўважаў падчас сустрэч Аляксей Мацюшкоў. – Беражыце сябе і сваіх калег, падказвайце маладым, як трэба працаваць бяспечна».

У «Шумілінскім райаграсэрвісе» наведалі зернесушыльны комплекс у Светласельскім. У гэты час на МАЗе прывезлі з палеткаў збожжа. Кузаў аўтамабіля быў герметычны і абсталяваны тэнтам, каб зерне не прасыпалася. Разам з тым быў выяўлены шэраг недахопаў: на зернесушыльным комплексе не было аптэчкі, мясцовыя работнікі не мелі спецадзення. Драўляная лесвіца, збітая цвікамі і без інвентарнага нумара, адразу была канфіскавана з эксплуатацыі. Рэкамендавана набыць новую, якая адпавядае патрабаванням па тэхніцы бяспекі.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *