Приглашаем принять участие в районном смотре-конкурсе «Дом образцового порядка усадебного типа»

Главное Новости Общество

РАЁННЫ АГЛЯД-КОНКУРС «Дом узорнага парадку сядзібнага тыпу»

У раёне праводзіцца агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан прыдамавых тэрыторый жылых дамоў сядзібнага тыпу, прымеркаваны да свята хлебаробаў «Зямля, сагрэтая любоўю». Арганізатарам яго выступаюць раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў.

Конкурс праводзіцца з мэтай паляпшэння санітарнага і эстэтычнага стану тэрыторый індывідуальных жылых забудоў, прыцягнення насельніцтва да вырашэння праблем добраўпарадкавання тэрыторый, умацавання і прапаганды сямейных каштоўнасцей, фарміравання пачуцця гонару за сваю малую радзіму, павагі да яе гісторыі і традыцый.

Вызначана намінацыя «Дом узорнага парадку сядзібнага тыпу».

Да ўдзелу ў аглядзе-конкурсе запрашаюцца жыхары домаўладанняў, размешчаных на тэрыторыі Шумілінскага раёна, якія выканалі работы па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку і азеляненні.

На конкурс прадастаўляюцца фота – ці відэаматэрыялы ўладкаванай прыдамавой тэрыторыі; анатацыя да прадстаўленых матэрыялаў для кожнага ўдзельніка (прозвішча і імя познасцю, дата нараджэння, месца работы, дамашні адрас, кантактны тэлефон).

Заяўкі прымаюцца на электронную пошту рэдакцыі газеты reklama@shumilino.by з пазнакай «Конкурс» ці ў чат-бот тэлеграм-канала газеты «Герой працы» @Gpracy_bot.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 5-70-51 (галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў).

Заяўкі і матэрыялы на конкурс прымаюцца да 15.00 9 верасня 2024 года.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 14 верасня ў рамках святкавання свята хлебаробаў «Зямля, сагрэтая любоўю».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *