На кантролі рэйдавых груп – комплекс пытанняў
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі«За бяспеку разам!» сумесны рэйд у райцэнтры правялі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, цэнтральнай раённай бальніцы. Далучыўся і карэспандэнт раённай газеты.
У цэнтры ўвагі рэйдавай групы былі асобы, якія злоўжываю-ць алкаголем, вядуць асацыяльны лад жыцця, знаходзяцца на розных відах уліку ў РАУС. Група наведала паўтара дзясятка кватэр у мікрараёнах Брыкета і МСА, аграгарадку Светласельскі. У першую чаргу на кантролі быў стан саміх грамадзян, пажарная сітуацыя ў жылых памяшканнях, наяўнасць і спраўнасць пажарных аўтаномных апавяшчальнікаў і пячнога абсталявання. Трэба адзначыць, што ва ўсіх былі пажарныя апавяшчальнікі, праўда, не заўсёды ў кожным пакоі, як патрабуецца па нарматывах. Былі пытанні па захламленасці пакояў і парадку ў іх.
З усімі грамадзянамі былі праведзены гутаркі па пажарнай бяспецы, ім нагадалі, што трэба рэгуляр-а мяняць элементы сілкавання ў апавяшчальніках. Жыхарам шматкватэрных жылых дамоў – выконваць правілы пражывання і санітарныя нормы.
Нягледзячы на тое, што падчас рэйду ўсе грамадзяне былі цвяро-зыя, урач ЦРБ Усевалад Яско нагадваў, што яны знаходзяцца на ўліку ў нарколага і ім неабходна не піць і рэгулярна наведваць кабінет нарколага, каб зняцца з уліку.
Акцыя “За бяспеку разам!” працягваецца, і міжведамасныя рэйды з удзелам прадстаўнікоў зацікаўленых службаў пройдуць ва ўсіх сельсаветах раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

