Магазін «Імперыя» плануе пашырацца
Чацвёрты год працуе ў Шуміліне магазін «Імперыя» (вул. Ленінская, 36), у якім прадстаўлены вялікі асартымент матэрыялаў для рамонту дома ці кватэры.
У магазіне багаты выбар шпалераў, напэўна, самы вялікі ў райцэнтры, карыстаюцца папулярнасцю ламінат, лінолеум, плітка для падлогі і столі, тынкоўкі, фарбы. Ёсць матэрыялы і для знешняга аздаблення дома.
Асартымент з кожным годам пашыраецца. Параўнальна нядаўна ў продажы з’явілася турэцкая электрыка (разеткі, выключальнікі), электрачайнікі, дывановыя да-рожкі, шторы і цюлі, люстры, святлодыёдныя лямпы, таршэры, свяцільнікі, бра на любы густ.
«На новы 2025 год у нас вялікія планы, – кажа гаспадар магазіна ІП Ягор Літвіновіч. – Па просьбах пакупнікоў у продажы з’явяцца сертыфікаты на 100 і 50 рублёў.
А яшчэ магазін (рэжым работы: панядзелак-пятніца з 9.00 да 18.00, субота-нядзеля – з 9.00 да 15.00) будзе пашырацца. А гэта значыць, што асартымент значна павялічыцца».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

