Шумилинские спасатели проверили участки для голосования на предмет пожарной безопасности

Безопасность

У рамках правядзення мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь работнікі сектара нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі аналіз узроўню забеспячэння пажарнай бяспекі аб’ектаў, на якіх будуць размешчаны ўчасткі для галасавання.

 

У ходзе праверкі на некаторых аб’ектах выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай  бяспекі, тэхнічных нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі. У прыватнасці, не забяспечана свабоднае адчыненне знутры без ключа дзвярэй асноўных выхадаў з будынка непасрэдна на вуліцу; будынкі не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі альбо аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігнальна-гукавой прылады на фасад будынка. На некаторых аб’ектах маецца недастатковая колькасць пярвічных сродкаў пажаратушэння.

Згодна з арт. 20 Закона РБ «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі арганізацый павінны забяспечыць на падведамасных аб’ектах пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *