Шумілінскія вучні адправіліся на абласную алімпіяду
13-17 студзеня пройдзе трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Шуміліншчыну на ім будуць прадстаўляць 7 вучняў: пяцёра – з СШ № 1 і двое – з Обальскай СШ.
Трох удзельнікаў – дзевяцікласніцу Яў-генію Кісялевіч, адзінаццацікласніц Кіру Гуйдо і Валерыю Багачову – падрыхтава-ла настаўніца рускай мовы і літаратуры Наталля Інц. Дзевяцікласніца Соф’я Мала-шонак (настаўніца Святлана Кучмарова) пакажа свае веды па біялогіі, дзевяцікласнік Яраслаў Лазоўскі (настаўніца Вольга Церашчук) – па хіміі.
Обальскія адзінаццацікласнікі Ілья Канстанцінаў і Андрэй Лук’янаў (настаўнік Віктар Гусакоў) прадэманструюць спартыўныя ўменні па фізічнай культуры і здароўі.
Нагадаем, што летась Шуміліншчыну на абласной алімпіядзе таксама прадстаўлялі 7 чалавек, былі заваяваны два дыпломы ІІІ ступені.
32 удзельнікі завочных універсітэцкіх алімпіяд
Як паведаміла метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Каротчанка, 32 адзінаццацікласнікі сярэдніх школ удзельнічаюць у завочных універсітэцкіх алімпіядах.
Найбольш «алімпіяднікаў» – 16 – зарэгістравалася ў ВДУ, 6 – у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, 3 – у Полацкім дзяржаўным універсітэце, 2 – у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, па аднаму – у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Адзначым, што пераможцы ўніверсітэцкіх алімпіяд (дыпломы І, ІІ і ІІІ ступеняў) маюць права залічэння без уступных экзаменаў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

