«Мы вместе — за Беларусь!» Форум общественных организаций и политических партий прошёл в Шумилино

Главное Общество

“Мы разам – за Беларусь!”

Раённы форум грамадскіх арганізацый і палітычных партый Шумілінскага раёна “Мы разам – за Беларусь!” прайшоў у раённым цэнтры культуры 10 студзеня.

У зале РЦК аншлаг. Кожны ўдзельнік форуму трымае ў руках сцяжкі з выявай Дзяржаўнага сцяга Беларусі, сцяга Шумілінскага раёна, сімволікі грамадскіх арганізацый і партый. У зале лунаюць сцягі грамадскіх арганізацый. Ганаровыя месцы ў першым радзе займаюць ветэраны працы.

Адкрыў форум старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, які падзякаваў грамадскім арганізацыям за актыўны ўдзел у шматлікіх дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемствах, а ў гэтыя святочныя дні – у дабрачынных акцыях “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”. Кіраўнік раёна нагадаў пра важную электаральную кампанію, якая ідзе ў краіне – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і заклікаў да актыўнага ўдзелу ў ёй. “Кожнаму з нас неабыякава, хто будзе Прэзідэнтам краіны. Сваім выбарам мы паўплываем на фарміраванне органаў улады, на тыя рашэнні, якія прымаюцца ў нашай дзяржаве. Удзелам у выбарах мы паказваем сваю згуртаванасць і патрыятызм. Выбіраючы кіраўніка краіны, мы выбіраем сваё будучае”, – сказаў Сяргей Галынчык.

 

На сцэну адзін за адным выходзяць прадстаўнікі РГА “Белая Русь”; раённай ветэранскай арганізацыі; раённых арганізацый ветэранаў Узброеных Сіл: Беларускі саюз афіцэраў, Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускі саюз ваенных маракоў, “Пагранічнікі Шуміліншчыны”, “Шумілінскае дэсантнае братэрства”; ветэранаў МУС і МНС; Беларускага фонду міру; БРСМ; Беларускага саюза жанчын; палітычных партый: Беларускай партыі “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Беларускай партыі працы і справядлівасці, Камуністычнай партыі Беларусі. Яны расказваюць пра сваю дзейнасць, планы і праекты, заклікаюць у свае рады.

Самая шматлікая раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам шматлікіх патрыятычных акцый, аўта – і велапрабегаў, спонсарам спартыўных турніраў і спаборніцтваў, дабрачынных акцый, на іх рахунку многія іншыя праекты.

Ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці арганізацый ветэранаў Узброеных Сіл, МУС і МНС. Таксама яны клапоцяцца пра вайсковыя помнікі і могілкі Вялікай Айчыннай вайны.

Добра вядомая міратворчая і дабрачынная дзейнасць Фонду міру, які, дарэчы, на сцэне прадстаўлялі і “дзеці міру” – юныя шумілінцы, якія нарадзіліся 21 верасня – у Міжнародны дзень міру. Вельмі важна, што, дзякуючы міралюбівай палітыцы нашай краіны, мы жывём ў міры і спакоі.

 

 

Усе выступоўцы заклікалі да згуртаванасці, падкрэслівалі, што толькі разам мы здольныя зрабіць нашу краіну, наш раён квітнеючымі і развітымі. Асабліва важна быць адзінымі, калі вырашаецца лёс краіны, яе будучыня.

На форуме выступіў благачынны цэркваў Шумілінскай акругі Фёдар Пучынскі. Ён нагадаў аб ролі духоўнай асновы ў грамадскім жыцці. Благачынны ўручыў грамату Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалаю Будневічу.

Музычныя нумары падрыхтавалі артысты РЦК. Удзельнікі форуму з задавальненнем падхоплівалі песні пра Беларусь, родны край, адзінства і згур-таванасць людзей, падтрымлівалі выступленні юных танцораў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

УРАЖАННІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ФОРУМУ

Ірына НОВІКАВА, былы старшыня раённага Савета дэпутатаў, ветэран працы: Я сёння прыняла ўдзел у вельмі цікавай грамадска-палітычнай акцыі – форуме грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, які пакінуў у мяне добрыя ўражанні. Сабраліся ўсе грамадскія арганізацыі, партыі, нераўнадушныя актыўныя грамадзяне з новымі ідэямі, прапановамі, з падтрымкай курса дзеючага Прэзідэнта краіны. Сёння ў адзіным парыве ўсе выступалі за моцную, мірную, незалежную Беларусь і заклікалі кожнага з членаў арганізацый, партый прыйсці на выбары 26 студзеня і падтрымаць нашу згуртаванасць, нашу стабільнасць, наша жаданне жыць у мірнай квітнеючай краіне.

Ганна ГАЛЫНЧЫК, вучаніца 10 класа, кіраўнік пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ № 1 г. п. Шуміліна:  Мне падабаецца, што ў раёне праводяцца такія мерапрыемствы і на іх запрашаецца моладзь. Яркі, маляўнічы і цікавы форум. Асабіста для мяне было вельмі ціка-ва даведацца па тое, як многа ў раёне грамадскіх арганізацый, чым яны займаюцца. Лічу, што для нас, маладых людзей, гэта вельмі карысная інфармацыя, якая дапаможа выбраць напрамкі для грамадскай дзейнасці ў будучым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *