Какие нарушения выявили шумилинские спасатели во время совместного рейда

Безопасность

  Спраўнасць печак, належны стан газавага абсталявання і электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іншых пытанні былі ў цэнтры ўвагі членаў назіральнай камісіі, якая працавала ў аграгарадку Светласельскі. У  рэйдзе браў удзел і карэспандэнт раённай газеты.

На асаблівым кантролі ў назіральнай камісіі – грамадзяне з групы рызыкі, тыя, хто патрабуе да сябе асаблівай увагі: шматдзетныя сем’і, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя, сталыя.

Падчас сумеснага рэйду былі выяўлены недахопы, якія патрабавалі неадкладнай ліквідацыі. У асноўным гэта тычылася аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, няспраўнасці элементаў сілкавання. Інспектар сектара прапаганды РАНС Вадзім Півавараў нагадваў, што менавіта гэта невялікая прылада можа выратаваць жыццё падчас пажару.

Падчас рэйду з гаспадарамі дамоў праводзіліся  прафілактычныя гутаркі і інструктажы, раздаваліся інфармацыйныя буклеты. Члены назіральнай камісіі заклікалі быць асцярожнымі з агнём, не пакідаць без нагляду ўключаныя электрапрыборы, не эксплуатаваць няспраўныя печкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *