Работа с обращениями граждан рассмотрена на заседании Шумилинского райисполкома

Власть

«Да кожнага зварота ставіцца ўнікліва. Працаваць на апярэджанне»

Якія пытанні жыхары рэгіёна адрасавалі прадстаўнікам улады ў 2024 годзе, наколькі своечасова і ўсебакова яны вырашаліся, якія меры трэба прыняць, каб удасканаліць работу са зваротамі грамадзян, – аб гэтым ішла размова на адкрытым пасяджэнні райвыканкама, якое 24 студзеня правёў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.

З падрабязным аналізам работы са зваротамі грамадзян выступіла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Вольга Баранава.

Зваротаў да раённых улад стала менш

Дакладчык канстатавала, што пра-цягвае захоўвацца тэндэнцыя да зніжэння колькасці зваротаў у райвыканкам. Так, за 2024 год паступілі 163 звароты, што склала 87% да аналагічнага перыяду 2023 года.Нашы жыхары па-ранейшаму звароты афармляюць у пісьмовым выглядзе (67% усіх зваротаў), вусныя склалі 21%, электронныя – 12%.

Паменшала колькасць калектыўных зваротаў (11, – 8) і ананімных (1, – 3). Два звароты прызнаны паўторнымі (у 2023 г. не было). Паступіла 17 скаргаў (у 2023-18), 5 з іх прызнаны абгрунтаванымі.

Непасрэдна ў райвыканкам паступіла 67 зваротаў (–28 да ўзроўню мінулага года). Па выніках разгляду 23 (34,5%) задаволены, па 33-х дадзены тлумачэнні, па 4-х адмоўлена, адзін прыняты да ведама (падзяка), адзін не разглядаўся (адазваны заяўнікам), 5 – знаходзяцца на кантролі.

У мінулым годзе назіралася зніжэн-не і колькасці зваротаў – з 25 да 14 – з вышэйстаячых інстанцый, заўважыла Вольга Аляксандраўна. Усе гэтыя звароты разгледжаны.

У топе зваротаў – пытанні ЖКГ

Дакладчык, аналізуючы змест зва-ротаў да раённых улад, адзначыла, што знізілася больш чым напалову коль-касць зваротаў па пытаннях ЖКГ. Хаця па-ранейшаму актуальнымі для жыхароў застаюцца пытанні ўтрымання і рамонту жылфонду, водаадвядзення і водазабеспячэння, добраўпарадкавання, у тым ліку могілак, якасці пітной вады, дарожнай гаспадаркі. Адметна, што ў мінулым годзе не паступіла ніводнай заўвагі па пытаннях аграпрамысловага комплексу, аховы здароўя, органаў юстыцыі.

Пэўны станоўчы эфект у рабоце са зваротамі грамадзян дае рэгулярнае правядзенне кіраўніцтвам райвыканкама і райсавета “прамых ліній”, прыёмаў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Летась на 52 “прамыя лініі” паступілі 53 пытанні (–8 да 2023 г.). 35 зваротаў задаволена, па 14 дадзены тлумачэнні, на кантролі застаюцца 3 пытанні.

У мінулым годзе ў райвыканкам накіравана 37 даручэнняў па разглядзе зваротаў, якія тычацца Шумілінскага раёна, што склала 109% да ўзроўню мінулага года (+4). Пераважная большасць (27) паступіла з аблвыканкама

Звароты грамадзян паступаюць і на “гарачую лінію” райвыканкама (48 пытанняў, – 13), пры правядзенні дзён работы з насельніцтвам (170, вырашана 148).

Назіраецца тэндэнцыя змяншэння колькасці зваротаў і ў сельскія выканаўчыя камітэты (127 зваротаў, 82%), з якіх вусныя звароты складаюць 83%, пісьмовыя – 13%, электронныя – 4%.

Адзіны нумар 115: рост колькасці заявак

Вольга Баранава падрабязна расказала пра рэагаванне службаў на заяўкі грамадзян, якія паступаюць на адзіны нумар 115. Так, летась ад жыхароў раёна паступіла 8359 заявак, што склала 112% да ўзроўню 2023 года. Пераважна гэта былі прэтэнзіі. Найбольшая колькасць заявак паступіла ў адрас УП ЖКГ Шумілінскага раёна (66%), філіял «Полацкводаканал» (24%), Шумілінскі РЭС (6%). Маюць мес-ца 4 нявыкананыя заяўкі.

У ходзе абмеркавання пытання былі заслуханы справаздачы і тлумачэнні па вырашэнні ўзнятых жыхарамі раёна пытанняў кіраўнікоў і спецыялістаў райсельгасхарчу, аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, некаторых сельгаспрадпрыемстваў (райаграсэрвіс, КУСГП «Ульскі», КУСП «Сіроіцнскі», СУП «Лаўжанскае») і інш.

Падводзячы вынікі размовы, кіраўнік раёна Сяргей Галынчык звярнуў увагу прысутных на ўніклівым стаўленні да кожнага зварота. Аб’ектыўны адказ павінен быць падрыхтаваны на любы зварот, нельга дапускаць фармалізму ў рабоце. «Варта будаваць работу на апярэджанне і недапушчэнне сітуацый, калі чалавек вымушаны звяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі», – падкрэсліў Сяргей Аляксандравіч.

Усім вядома, што  звароты грамадзян выконваюць ролю лакмусавай паперы ў дзейнасці ўлады. З аднаго боку сведчаць пра яе аўтарытэт, з другога – дазваляюць прааналізаваць сітуацыю ў рэгіёне, акрэсліць праблемныя пытан-ні і зразумець падыход кіраўнікоў служ-баў да вырашэння пытанняў заяўнікаў.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *