Сколько будем платить за свет, газ и тепло?

Новости

Колькі будзем плаціць  за святло,  газ і цяпло?

Аб гэтым  распавёў першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю  Іван Вежнавец.

«Кожны год мы пераглядаем тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Мы павысілі іх у рамках паловы базавай велічыні, як гэта прадугледжвае заканадаўства, гэта значыць на Br21. Дадзены прырост плацяжу разлічваўся па стандартнай двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажыванні паслуг», – сказаў Іван Вежнавец.

Тарыфы вырастуць нераўнамерна, таму што на кошт кожнай паслугі ўплываюць розныя фактары. «Да прыкладу, калі мы гаворым пра цэны на прыродны газ, то яны не вырастуць наогул, таму што кошт газу для Беларусі не змяніўся. Калі мы бяром іншыя паслугі, напрыклад, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, гэта значыць, па сутнасці, уборку ў пад’ездах, то тарыф вырасце крыху вялікімі тэмпамі, таму што там асноўны фактар – рост зарплаты абслугоўваючага персаналу», – растлумачыў Іван Вежнавец. Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 года павышаюцца на 11,9%. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі гэта складзе Br4,51.

Цэны на звадкаваны газ для насельніцтва ў 2025 годзе павялічаны на 5%. Так, кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання – Br24,5.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *