В аг. Мишневичи сгорел автомобиль. Специалист рассказывает почему горят автомобили

Происшествия

У Мішневічах гарэў аўтамабіль

Чаму гараць аўтамабілі? У асноўным узгаранні здараюцца з-за парушэння простых правілаў пажарнай бяспекі і такіх прычын, як замыканне ў электраправодцы, няспраўнасць дэталяў аўтамабіля, уцечка ў сістэме падачы паліва, нядбайнасць пры перавозцы лёгкаўзгаральных грузаў, праліў і ўзгаранне паліва. Па адной з такіх прычын 28 лютага ў аграгарадку Мішневічы загарэўся аўтамабіль.

Паведамленне пра пажар легкавога аўтамабіля ў службу 101 паступіла ў 11.37. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне пад капотам аўтамабіля, які стаяў каля прыватнага жылога дома. Уласнік аўтатранспарту на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме.

У выніку пажару ў аўтамабілі пашкоджаны маторны адсек, элементы кузава, лакафарбавае пакрыццё. У гаражы 4х5 м кв. закурана столевае перакрыцце.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля).

Работнікі МНС нагадваюць усім аўтаўладальнікам: праверце спраўнасць і тэрмін прыдатнасці вашага вогнетушыцеля, пачытайце інструкцыю па ўжыванні і навучыцеся ім карыстацца. Гэтыя мінімальныя навыкі могуць зберагчы вас ад вялікіх матэрыяльных страт.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *