На полях сельхозпредприятий Шумилинского района идёт известкование почв

Сельское хозяйство

Ідзе вапнаванне глебы

Тыдзень таму работнікі «Віцебскаблаграсэрвісу» прыступілі да вапнавання глебы на палетках раёна. Прадпрыемства выйграла тэндар. Усяго трэба правапнаваць 1130 гектараў палеткаў.

Работы праведзены на тэрыторыі УП «Шумілінскі райаграсэрвіс». «Унеслі даламітавую муку на 170 гектарах, дзе будуць расці кукуруза і рапс, – расказаў дырэктар гаспадаркі Аляксей Рабінін. – Працавалі тры трактары на вапнаванні і “Амкадор” на пагрузцы. Даламітавую муку з Рубы падвозілі на трох МАЗах».

У канцы мінулага тыдня тэхніка пераехала на палеткі КУСГП “Сіроцінскі”. Правапнаваны палеткі ва ўрочышчы Рыбчына. Работу механізатараў кантралявала галоўны спецыяліст «Віцебскаблаграсэрвісу» Святлана Філіпенка. «Даламітавая мука выкарыстоўваецца на кіслых глебах, якіх на Шуміліншчыне нямала, – расказала Святлана Міхайлаўна. – Ячмень, пшаніца, кукуруза і некаторыя іншыя культуры вельмі адчувальныя да кіслотнасці глебы. Вапна зніжае кіслотнасць, у выніку лепш засвойваюцца ўгнаенні і павялічваецца ўраджайнасць. У першых чыслах сакавіка працаваць было лягчэй, бо падэшва глебы яшчэ трымалася ад марозу, а зараз месцамі ўжо добра растаяла. Грошы на вапнаванне выдзелены з абласнога бюджэту».

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *