Что делают в хозяйствах района, чтобы в будущем были телята и молоко?

Сельское хозяйство

Асемянілі – атрымалі цяля, малако, грошы

Фото носит иллюстративный характер.

Па выніках мінулага года лепшыя вынікі па асемяненні буйной рагатай жывёлы ў ААТ «Ляжні. Тут выхад цялят на сто кароў і нецеляў склаў 117 галоў, падлічылі спецыялісты райплемстанцыі.

Сёлета па раёне атрымалі ўжо 1100 цялят (на 65 больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года). Гэта вынікі работы мінулага года – летась у красавіку выгналі кароў на пашу, былі добрыя ўмовы, каб каровы прыходзілі ў ахвоту. Толькі ад леташняга красавіцкага асемянення ў студзені атрымалі 351 цяля, што на 143 больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Аднаўленне статку – складаны, адказны і працяглы працэс. Сёлета правялі асемяненне 1745 кароў і цёлак. Работы працягваюцца. Зараз жывёлаводы раёна яшчэ працуюць на вынікі бягучага года.

Добра работа наладжана ў ААТ «Ляжні» (тэхнік-асемянатар Аляксандр Прохараў) і КУСГП «Ульскі» (тэхнік-асемянатар Аляксандр Шляхцянкоў) – выканалі каля 70% сакавіцкага задання. Разам з тым да канца сакавіка гаспадаркам раёна трэба асемяніць 328 кароў і 84 цёлкі. Спецыялісты райсельгасхарчу асабліва крытыкуюць КУСГП «Сіроцінскі» і СУП «Лаўжанскае», дзе на пачатак бягучага тыдня не справіліся і з паловай сакавіцкага плана па асемяненні. Прычына – ва неўкамплектаванасці штата ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў.

Спецыялісты райсельгасхарчу, райветстанцыі і племстанцыі выязджаюць у гаспадаркі, кантралююць сітуацыю, дапамагаюць. На фермах Заўсыска і Мосарава КУСГП «Сіроцінскі» правялі стымуляцыю, якая ўключае масаж і апрацоўку вітамінна-мінеральнымі і гарманальнымі прэпаратамі, іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на прывядзенне кароў у ахвоту. А ўвогуле ўсім сельгаспрадпрыемствам раёна рэкамендавана выганяць кароў на прагулку, ушчыльную заняцца лячэннем гінекалагічна хворай жывёлы.

«Да канца сакавіка пад расцёл 2025 года ў сельгаспрадпрыемствах раёна будзе праведзена асемяненне 6462 галоў кароў і 1825 цёлак, – расказала начальнік райплемстанцыі Алена Пяшко. – Ужо сёння можна сказаць, што найлепшыя вынікі чакаюцца ў КУСГП «Ульскі» (больш за 450 цялят), ААТ «Прыазёрны мір» (больш за 580 цялят).

У гаспадарках раёна працуюць 9 тэхнікаў-асемянатараў. Некаторыя з іх ужо на заслужаным адпачынку. Камітэт па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама пры Віцебскай ветакадэміі і Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі арганізоўвае трохмесячныя курсы, дзе вучаць на тэхнікаў-асемянатараў. Усім жадаючым асвоіць гэту прафесію трэба звярнуцца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама ці ў райплемстанцыю. Пастаянная работа і годны заробак гарантаваны».

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *