В агорогородке Никитиха второй год живёт «ручной» аист

Мир увлечений Экология

 Над Мікіціхай лётае бусел, які зусім не баіцца людзей. Ён часты госць школьных мерапрыемстваў, што ладзяцца на вуліцы: быў і на свяце першага званка, і апошняга, кантралюе прыход і ўход рабят на школьным ганку…

Гэта гісторыя сяброўства птушкі і чалавека пачалася амаль два гады таму. Майскім днём лабарант Мікіціхінскай СШ Вера Мякешка праходзіла каля воданапорнай вежы, якая знаходзіцца каля школьнага стадыёна (дарэчы, на гэтай вежы не адно дзесяцігоддзе знаходзіцца гняздо буслоў). І раптам з кустоў дзікага вінаграду жанчына пачула піск. Вера Васільеўна ўбачыла маленькае кволае птушаня, узяла яго на рукі і панесла дамой.

На дапамогу прыйшоў інтэрнэт, расказвае жанчына. Буслы з гнёздаў выкідваюць самае слабае птушаня. Менавіта яго і ўратавала. Паіла са шпрыца, выходжвала, частавала чарвякамі, мухамі, кавалачкамі мяса.

Бусел адужаў. І знайшоў сабе новы дом… у куратніку. Адразу пасябраваў

з курамі. Добра памятае гаспадыня і першы палёт бусла: падняўся ўвысь,

пакружыў і вярнуўся.

Так, бусел, жывучы з людзьмі, згубіў прыродныя інстынкты: на поўдзень не

лётае, а зімуе ў куратніку ці ў цяпліцы.

А вось што тычыцца імя, то тут усё складана: адны называюць проста Буслом, другія Гошам, трэція Юрам… Птушка адгукаецца на любое імя, давярае людзям. А жыхары аграгарадка лічаць добрай прыкметай тое, што ў іх ёсць «ручны» бусел.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *