Безопасность при проведении религиозных праздников

Безопасность

Рэлігійныя  святы  без  здарэнняў

У нядзелю праваслаўныя і каталіцкія вернікі адзначаюць адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў – Вялікдзень, падчас якіх па традыцыі ў храмах ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з выкарыстаннем адкрытага агню. У сувязі з гэтым выратавальнікі просяць быць асабліва асцярожнымі і ўважлівымі і нагадваюць асноўныя правілы пажарнай бяспекі:

– у храме будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, трымайце іх далей ад лёгказагаральных прадметаў;

– старайцеся стаяць на бяспечнай адлегласці ад іншых прыхаджан з запаленымі свечкамі;

– дома стаўце свечку ў незгаральную падстаўку;

– не пакідайце запаленыя свечкі без нагляду, яны павінны быць недаступныя для дзяцей.

У выпадку загарання адзення хутка скіньце яго, накрыйце шчыльным матэрыялам. У выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння пра пажар не панікуйце, пакіньце памяшканне. Пры ўзнікненні пажару неадкладна тэлефануйце 101 ці 112.

Многія на Радаўніцу наведваюць могілкі родных і блізкіх. Тут таксама варта выконваць пэўныя правілы бяспекі:

– не кідайце на зямлю гарачыя запалкі і акуркі, не пакідайце шкляныя бутэлькі на адкрытых участках,

– не паліце сухую траву каля кустоў, дрэў і драўляных пабудоў;

– спальвайце смецце толькі пад кантролем.

Калі вы выявілі невялікі травяны пал, пастарайцеся патушыць яго самастойна. Бывае, дастаткова проста затаптаць полымя, пачакаць і пераканацца, што трава больш не тлее. Траву можна патушыць і з дапамогай звязкі галін (у выглядзе мятлы) ці пяску. Калі вы не можаце патушыць пажар сваімі сіламі, тэлефануйце ў службу ратавання.

Няхай святы будуць светлымі, радаснымі і пройдуць без здарэнняў!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

! Не забывайце, што існуе сур’ёзнае пакаранне за выпальванне сухой травы. Артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях або за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў — накладанне штрафу ад 10 да 30 БВ, а арт. 16.41 – за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах – прадугледжана накладанне штрафу да 12 БВ. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса РБ).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *