Лідар на ворыве
Дзмітрый КАСЬЯНАЎ з СУП «Лаўжанскае» – раённы лідар сярод механізатараў, якія працуюць на ворыве. На яго рахунку амаль 350 гектараў ўзараных палеткаў.
Дзмітрый Касьянаў вырас у вёсцы, маці і бацька ў свой час працавалі ў сельскай гаспадарцы. Некаторы час рупіўся на МТЗ-82, а паўтара года таму яму даверылі больш магутны трактар – МТЗ-3022, які здольны цягнуць шыроказахопныя васьмікорпусныя плугі.
«Пробнае ворыва для мяне было летась, але працаваў усяго тыдзень, – кажа Дзмітрый. – Затое сёлета з плугамі ўжо больш за месяц. За дзень уздымаю да дваццаці гектараў палеткаў. Глебы трапляюцца розныя, напрыклад, у Чаронцы яны добрыя, рассыпчатыя, а вось у Рашэтніках – гліна, таму плугі ішлі тугавата».
У СУП «Лаўжанскае» ворыва ў разгары, працягваецца сяўба кукурузы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

