Ставку на кукурузу делают в «Улльском» при севе кормовых культур

Сельское хозяйство

Адсяваюць кукурузу, наперадзе – канюшына

У КУСГП «Ульскі» засеялі больш за 900 гектараў яравых культур. Поўнасцю адсеялі зерневыя, хутка фінішуюць з кукурузай.

Для дырэктара сельгаспрадпрыемства Уладзіміра Касцюкова вясенняя пасяўная на палетках Шуміліншчыны першая – летась вярнуўся з Чашніцкага раёна на малую радзіму. З энтузіязмам узяўся за справу, мяняючы падыходы да земляробства. Так, восенню амаль у чатыры разы павялічылі плошчы азімых зерневых і рапсу – яны займаюць 700 гектараў, пасля зімы пасевы захаваліся добра. Такое пераразмеркаванне сельскагаспадарчых палеткаў вызваліла час для вясны, дазволіла якасна захоўваць тэхналагічныя тэрміны сяўбы іншых культур.
– Робім стаўку на кукурузу, – кажа Уладзімір Касцюкоў. – Гэты год нестабільны – у красавіку практычна не было дажджоў, травы не набраліся сілы і не пайшлі ў рост. А кармы нарыхтоўваць трэба. Не толькі для ўласных патрэб, але і пра запас. Як кажуць, ён бяды не чыніць, а, наадварот, выручае. Сёлета, напрыклад, прадалі каля 800 тон сенажу гаспадаркам Віцебскай вобласці. Ужо сёння дбаем пра нарыхтоўку кармоў. Таму засяваем 400 гектараў кукурузы гатункаў “бема-203” і “краснадарскі-194 МВ” – гэта амаль у два разы больш, чым летась.

Ва ўрочышчы Шаінка вопытны механізатар Васіль Аглушэвіч працаваў на МТЗ з кукурузнай сеялкай. Яе сельгаспрадпрыемства набыло ў мінулым годзе, так што агрэгат ва ўмелых механізатарскіх руках другі год. Васіль, якія засявае за дзень больш як па 20 гектараў, кажа, што сёлета тэхніка ідзе добра, бо палеткі сухія. І настрой бадзёры.

Акрамя кукурузы, на кармы сельгаспрадпрыемства ўпершыню сёлета засеяла 85 гектараў пайзы (яна багатая на цукар і здольная даць ураджайнасць за 400 цэнтнераў з гектара), 30 га суданскай травы, у планах – сяўба 40 га бобу. На насенне будуць сеяць паўсотню гектараў канюшыны, столькі ж – аўсяніцы лугавой і кастраца безасцюковага (безостого – рус).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *