«Созвездие талантов» из детских садов района засияло на сцене РЦК

Культура Новости Образование

Фестываль  талентаў заззяў у Шуміліне

У раённым цэнтры культуры адбыўся гала-канцэрт раённага фестывалю «Сузор’е талентаў», дзе выхаванцы дзіцячых садоў паказалі свае творчыя здольнасці.

Мерапрыемства, напоўненае дзіцячай шчырасцю і энергіяй, ператварылася ў сапраўднае свята мастацтва: яркія танцы, музычныя кампазіцыі і лірычныя вершы не пакінулі нікога раўнадушнымі. Канцэрт умоўна складаўся з трох тэматычных блокаў: «80-годдзе Вялікай Перамогі», «Мая краіна – Беларусь» і «Яркі свет дзяцінства».  Кожны маленькі ўдзельнік атрымаў у падарунак ад арганізатараў салодкі сюрпрыз. Асаблівай увагі былі ўдастоены танцавальныя калектывы шумілінскіх дзіцячых садоў № 1 і № 2, якія атрымалі спецыяльныя прызы ад раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь».

– Мэтай фестывалю было не проста знайсці таленты, але і натхняць дзяцей да творчасці, самарэалізацыі, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Фестываль стаў яшчэ адным сведчаннем таго, што кожнае дзіця і яго талент – гэта асаблівая крыніца гонару для ўсяго раёна. Толькі ў саюзе педагогаў, бацькоў і дзяцей можна дасягаць такіх вынікаў, каб назва фестывалю адпавядала рэчаіснасці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *