Форсировать химпрополку!

Сельское хозяйство

Фарсіраваць хімпраполку!

Адным з галоўным этапаў у вырошчванні любой сельскагаспадарчай культуры з’яўляецца барацьба з пустазеллем, якая накіравана на добры ўраджай і павышэнне якасці прадукцыі.

На мінулым тыдні на палетках каля аграгарадка Мікіціха на хімпраполцы працаваў механізатар СУП «Лаўжанскае» Андрэй Хадзюкоў. У гэтай справе ён не навічок – ведае, наколькі важна захоўваць тэхналогію, прытрымлівацца патрэбнага тэмпературнага рэжыму і нават улічваць хуткасць ветру. «У ёмістасць апырсквальніка “Нікасан”, які прычэплены да МТЗ-82, змяшчаецца дзве тоны вады, – кажа механізатар. – Па схеме заліваю ў ваду гербіцыд “корцік”, уключаю мяшалку. Праз некалькі хвілін раствор гатовы, можна прыступаць да работы – чакаюць азімыя пшаніца і жыта. З пустазеллем жарты дрэнныя! За дзень раблю хімпраполку на 60 гектарах, а то і больш. Пакуль працую адзін, на днях прыедзе дапамога – калега Пётр Бардзюкоў на “Расе”. Работы дастаткова – трэба яшчэ прахімічыць яравыя зерневыя, а потым і кукурузу».

На раніцу 19 мая ў раёне праведзена хімпраполка 4246 гектараў палеткаў азімых зерневых, наперадзе – барацьба з пустазеллем па яравых зерневых і зернебабовых, яравым рапсе. На мінулым тыдні работы тармазілі дажджы. Спецыялісты райсельгасхарчу настойліва рэкамендуюць кіраўнікам усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна фарсіраваць работы па хімпраполцы, выкарыстоўваць для гэтага ўсе пагодлівыя гадзіны. Інакш добрага ўраджаю не будзе.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *