На вадзе, як на дарозе – свае правілы. Што трэба ведаць уладальнікам маламерных суднаў
7 чалавек загінула ў 2024 годзе на вадаёмах Віцебскай вобласці пры выкарыстанні маламерных суднаў. За 5 апошніх гадоў па гэтай прычыне развіталіся з жыццём 35 чалавек. Найбольш неспрыяльная сітуацыя назіраецца ў Верхнядзвінскім раёне, дзе за 5 апошніх гадоў на вадаёмах загінулі 7 чалавек. У тройцы – Ушацкі (5 чалавек) і Чашніцкі (гібель 4 чалавекі і 4 выратаваных) раёны. Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на маламерных судах сталі адсутнасць (не апрананне) ратавальных камізэлек і стан алкагольнага ап’янення. Сярэднестатыстычны партрэт пацярпелага – мужчына сярэдняга і старэйшага ўзросту, які грэбуе выкананнем патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі маламернага судна.
Штогод работнікі Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Віцебшчыны прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні Правілаў карыстання маламернымі суднамі больш за 800 чалавек. Як правіла, найбольш частымі з’яўляюцца эксплуатацыя судна без ратавальных камізэлек; эксплуатацыя без наяўнасці пасведчання на права кіравання пры агутнасці рухавіка больш за 5 конскіх сіл; эксплуатацыя без рэгістрацыі судна; эксплуатацыя без пройдзенага тэхагляду; эксплуатацыя без адпаведнага абсталявання судна; перавышэнне пасажыраўмяшчальнасці судна; перавышэнне дапушчальнай магутнасці падвяснога рухавіка.
Бяспека эксплуатацыі маламерных судоў яшчэ залежыць ад выканання тэхнічных патрабаванняў, што прад’яўляюцца да такіх суднаў. Зарэгістраваць маламернае судна ўладальнік павінен на працягу 30 каляндарных дзён з дня куплі маламернага судна або набыцця яго на іншай законнай падставе. Рэгістрацыі не падлягаюць вяслярныя маламерныя судны грузападымальнасцю да 225 кг (эксплуатацыя падвеснага рухавіка на такіх судах не дапускаецца).
Да пачатку эксплуатацыі маламернага судна тэхагляд праводзіцца на працягу 10 дзён пасля яго дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, альбо ў дзень дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі пры ўмове нанясення на маламернае судна рэгістрацыйнага нумара.
Перыядычнасць праходжання тэхагляду зарэгістраваных маламерных суднаў залежыць ад іх году выпуску: для маламерных вяслярных суднаў, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску — 5 гадоў; для маламерных суднаў з рухавіком, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў, уключаючы год выпуску — 3 гады; для іншых маламерных суднаў і гідрацыклаў, з года выпуску якіх прайшло менш за 10 гадоў — 2 гады; для маламерных суднаў, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў — 1 год.
Эксплуатацыя маламернага судна без праходжання ва ўстаноўленыя тэрміны і парадку тэхнічнага агляду забараняецца.
Інфармацыя пра дзеючыя заканадаўчыя акты, кантакты тэрытарыяльных участкаў ДІМС размешчаны на сайце: https://gims.mchs.gov.by
Не грэбуйце апрананнем ратавальнай камізэлькі, яна ў разы павышае вашы шанцы на выратаванне!
Аляксандр ЯРМАШ, начальнік ДІМС Віцебскай вобласці.

