Инспектор ИДН Шумилинского РОВД Дарья Трофимова стала лучшим инспектором Витебской области

Закон Молодёжь Общество

Дар’я Трафімава –  лепшы інспектар у вобласці

Дар’я Трафімава з Шумілінскага РАУС заняла першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе на званне лепшага ўчастковага інспектара па справах непаўналетніх Віцебскай вобласці.

«Да абласнога конкурсу рыхтавалася сур’ёзна. І бегала, і выпрацоўвала трапнасць, – падзялілася Дар’я. – Штудзіравала і тэорыю (трэба ведаць усе нарматыўна-прававыя акты), у гэтым дапамагаў муж Павел, які чатыры гады таму перамог у рэспубліканскім конкурсе на званне лепшага ўчастковага інспектара міліцыі».

У абласным конкурсе браў ўдзел 21 чалавек – спаборнічалі ў фізічнай, медыцынскай і агнявой падрыхтоўцы, паказвалі баявыя прыёмы барацьбы, веды ў аратарскім майстэрстве, выконвалі тэставыя заданні. Зараз Дар’я Трафімава адкамандзіравана ва ўпраўленне ўнутраных спраў аблвыканкама для падрыхтоўкі да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе, дзе яна будзе прадстаўляць Віцебшчыну.

Жадаем Дар’і ўдачы і перамогі!

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *