З 1 чэрвеня да 15 верасня ў раёне праводзіцца спецыяльная праграма «Мак», якая прадугледжвае выяўленне месцаў пасеваў і вырошчвання наркаўтрымліваючых культур, а таксама папярэджанне злачыннай дзейнасці, звязанай з незаконным абаротам наркотыкаў.
У гэты перыяд будуць арганізаваны рэйды па населеных пунктах раёна. Міліцыянеры правераць, ці растуць на агародах жыхароў раёна забароненыя для вырошчвання расліны. «Нагадваем, што сеяць і вырошчваць мак, які ўтрымлівае наркатычныя сродкі, на агародах нельга, – адзначае оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Валерый Махноў. – Калі мак насеяўся сам, то яго трэба вырваць. За незаконныя сяўбу і вырошчванне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф да 20 БВ».
Пра ўсе выпадкі незаконнага вырошчвання маку супрацоўнікі РАУС просяць па ведамляць па тэл. 102 або +375 29 710-53-72.
Лідзія РУМЯНЦАВА.

